Улльский профессиональный лицей держит лидерство в посевной кампании

Заботы сельские

Яравы клін тут сёлета складае 515 гектараў, з іх 460 прыходзяцца на зерневую групу. Па стане на 3 мая, прадстаўнікамі Ульскага ліцэя было засеяна зерневымі і зернебабовымі культурамі 70,9% плошчаў ці 326 гектараў.
  Каб не ўпусціць час і закласці добрую аснову пад новы ўраджай, механізатары працуюць на палетках увесь светлавы дзень. За змену ульскія земляробы “запраўляюць” зернем па 30-35 гектараў, дэманструюць высокую арганізацыю працы і вынікова спраўляюцца з нормамі выпрацоўкі на дзень.
   Механізаваны атрад мы знайшлі на полі за вёскай Ульянаўка і з зачараваннем назіралі, як шпарка бегае круг за кругам па раллі тэхніка, як рупяцца побач маладыя і вопытныя земляробы.
  Шчодра запраўляў глебу мінеральнымі тукамі Іван Іванавіч Барадаўка. Ён сапраўдны майстар сваёй справы, працуе механізатарам у сельскай гаспадарцы з 1980 года. З 1986 года рупіцца на зямлі і Дзмітрый Паўлавіч Маціеўскі, які сёлета на “Кіраўцы” дэманструе якасць культывацыі глебы. Прыклад з яго бярэ і Сяргей Уладзіміравіч Жукаў, які таксама заняты на гэтым відзе работ.
   Сяўбу яравых культур у Ульскім прафесійным ліцэі даручылі маладым земляробам Сяргею Эдуардавічу Каранеўскаму і Віктару Сяргеевічу Гамзюку.
   Усе ўдзельнікі пасяўной кампаніі  нацэлены хутчэй фінішаваць на сяўбе яравога кліну. Ульскія сейбіты  разумеюць, што ад іх старання і шчырасці ў працы залежыць харчовая бяспека рэгіёна і краіны.
  На здымку:  Д. П. Маціеўскі, І. І. Барадаўка, В. С. Гамзюк (злева направа). 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *