Животноводы Бешенковичского района имеют успехи

Заботы сельские

У першым квартале бягучага года жывёлаводы раёна працавалі над павышэннем аб’ёмаў вытворчасці сельгаспрадукцыі і маюць пэўныя поспехі.


Так, валавая вытворчасць малака дасягнула 6112 тон, плюс 385 тон да леташняга, ці 6,7%. Удой на карову склаў 1086 кілаграмаў, што на 54 кілаграмы больш, чым за студзень-сакавік 2012 года, ці 5,2%. Прыплюсаваць 3% падалося і па рэалізацыі малочнай прадукцыі. Дзяржаве прададзены 5245 тон малака супраць 5092 тон летась за такі ж перыяд. Валавыя прывагі буйной рагатай жывёлы ў першым квартале бягучага года дасягнулі 670 тон. Да леташняга жывёлаводы прыбавілі 19 тон ці 2,9%. Сярэднясутачныя прывагі БРЖ склалі 651 грам, што на 1,9% больш за мінулы год. Сярэднясутачныя прывагі цялушак павялічыліся на 3,1% і дасягнулі 603 грамы.


Сельгаспрадпрыемствамі раёна атрымана 3084 тоны прадукцыі вырошчвання жывёлы і птушкі, што на 162 тоны менш, чым летась. Пры гэтым у першым квартале 2013 года рэалізавана мяса жывёлы і птушкі 2942 тоны, плюс да леташняга – 549 тон. Гэта на 22,9% больш у параўнанні з першым кварталам 2012 года. На 1 красавіка бягучага года ў гаспадарках раёна мелася 19314 галоў буйной рагатай жывёлы (103,3% да такога ж перыяду 2012 года), 23987 галоў свіней (107,7%), 197 галоў коней (100,5%).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *