Слава и почёт аграриям Бешенковичского района

Актуально В трудовых коллективах Заботы сельские

Хвала і гонар рукам працавітым! Тым, што сеюць і жнуць, тым, што ад раніцы да ночы ўпэўнена трымаюць штурвалы трактароў і камбайнаў. Вясной у іх — сяўба, улетку — жніво, ды і кармы трэба назапашваць…

Здаецца, руплівыя рукі не ведаюць адпачынку і стомленасці. Зараз у працаўнікоў — самы гарачы час, яны займаюцца корманарыхтоўкай. Таму віншаванні з вытворчымі дасягненнямі сталі для іх нечаканасцю і прыемнай навіной. На мі-нулым тыдні лепшых з лепшых сельгасвытворцаў, што вызначыліся на сяўбе яравых культур, граматамі і грашовымі прэміямі ўзнагародзілі ўпраўленне райсельгасхарчу і райкам прафсаюза работнікаў АПК. З пачэснай місіяй на палі і мехдвары гаспадарак накіраваліся першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні С. Г. Акуневіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Я. С. Фіешка. Павіншавалі сваіх перадавікоў і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў.

     Дык хто ж яны, пачэсныя сейбіты? Першае месца — у прадстаўнікоў ДП «ПалітаддзелецАгра»  і ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс» Сяргея Гусакова і Аляксандра Дзятлава, якія пасеялі 1364 га і 1300 га адпаведна. Другое месца занялі працаўнікі ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» і ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс» — Руслан Валатко (1046 га) і Уладзімір Усаў (1110 га). На рахунку свіцінскага сейбіта Юрыя Любачкі, які заняў трэцяе месца, — 988 га. На падрыхтоўцы глебы лепшымі сталі палітаддзельскі, свіцін-скі і наватарскі рупліўцы Сяргей Радкевіч (974 га), Юрый Галай (895 га) і Уладзімір Пяхота (755 га).

   Цёплыя словы ўдзячнасці за працоўныя поспехі і ўзнагароды падбадзёрылі пераможцаў раённага спаборніцтва, і яны з яшчэ большым натхненнем узяліся за працу, хто — за штурвал «кіраўца», каб трамбаваць зялёную масу на сянажнай траншэі, хто — даводзіць да ладу трактар. Справа чакаць не будзе. Корманарыхтоўка ідзе, і рупліўцы зноў выйшлі на перадавую…

Марыя САНЬКО.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *