Интересный отдых предложили воспитанникам Плисской школы в пришкольном лагере

Общество

  Цікавы і карысны адпачынак на працягу 18 дзён прапанавалі выхаванцам Пліскай БШ-садка ў прышкольным лагеры. Сёлета тут адпачываюць і набіраюцца сілы 15 хлопцаў і дзяўчат ад 6 да 14 гадоў.
  Аздараўленчы лагер узяў накірунак на літаратурна-забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы. Штодзень тут арганізоўваюць для дзятвы па два мерапрыемствы і тым самым прапагандуюць друкаванае слова і здаровы лад жыцця.
  Запомніліся пліскім школьнікам падарожжа ў краіну вершаў “З усмешкай дзень за днём”, гульня-вандроўка “Радасць лета падарыла”, літаратурная гасцёўня “Волаты і гномы”, экалагічная экскурсія “У гасцях у прыроды”. Ахотна ўдзельнічаюць дзеці і падлеткі ў спартландыях і эстафетах.