Захавальніца гісторыі і спадчыны народа

В трудовых коллективах

На двары 21-е стагоддзе. Масавая кампьютарызацыя. Укараненне ў паўсядзённае жыццё такіх паняццяў як Інтэрнэт, электронная пошта, сацыяльныя сеткі пакідаюць глыбокі след у станаўленні нас, як асоб. Аднак ёсць рэчы, якія застаюцца нязменнымі – гэта кнігі. Тысячы бібліятэк ва ўсім свеце абслугоўваюць мільёны наведвальнікаў. Храмы кніг – гэта ўстановы, якія збіраюць і захоўваюць творы друку і пісьмовасці для грамадскага карыстання, а людзі, якія там працуюць, – гэта захавальнікі гісторыі і спадчыны.


Знайсці чалавека адданага сваёй працы ўсёй душой – вялікая рэдкасць. Вольга Іванаўна Бандзёнак (на здымку) загадчыца Астровенскай сельскай бібліятэкі чула не адзін раз словы падзякі ад чытачоў, а іх у яе 424 чалавекі. Кніжны фонд, здавалася б, маленькай бібліятэкі складае 10936 адзінак і з кожным годам становіцца ўсё больш.


– У зоне абслугоўвання Астровенскай бібліятэкі знаходзяцца чатыры населеныя пункты – Астроўна, Малы Двор, Талсцюкі, Горкі. Чытачы аддаленных вёсак абслугоўваюцца 1 раз ў месяц кніганошай, – паведамляе Вольга Іванаўна. – Для развіцця бібліятэчнай справы вядуцца спробы зрабіць яе цэнтрам нацыянальнай культуры. Любоў да родных сэрцу мясцін, веданне гісторыі свайго краю – аснова духоўнай культуры ўсяго грамадства. Таму вывучэнне сваіх каранёў, выхаванне пачуцця годнасці, гонару і павагі да спадчыны знаходзіцца ў цэнтры вагі нашай установы культуры.


– Астровенская сельская бібліятэка працуе па праграмме «Дар дабрыні і міласэрнасці». Расскажыце, што гэта за праект?


– Сучасны этап развіцця грамадства вельмі востра паставіў задачу духоўнага выхавання чалавека, якое цесна звязана з патрыятычным і маральным  аспектам. Пры дапамозе кнігі і разнастайных метадаў бібліятэчнай работы ажыццяўляецца рэалізацыя гэтай праграммы. Яна складаецца з трох раздзелаў: «Падлетак у зменлівым свеце», «Дапамагаючы іншым – знойдзеш сябе» і «Дастукацца да душы чалавека». Таксама ў бібліятэцы прайшоў урок духоўнасці «На шляху да храма» і выстава «Святло душы». На гэта мерапрыемства да нас завіталі вучні сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, іх бацькі, педагогі і настаяцель мясцовай царквы айцец Андрэй, пеўчыя.  Вольга Іванаўна, бібліятэка – гэта месца правядзення вольнага часу вяскоўцаў. Якія аматарскія аб’яднанні ў вас існуюць?


– Ужо трэці год пры бібліятэцы працуюць гурткі «Жамчужына» і «Падлетак», тэатр кнігі «Чарадзей» і чай-клуб «Васпані». Наведвальнікамі аматарскіх аб’яднанняў з’яўляюцца 34 чытачы. Асабліва актывізуецца іх работа зімой, калі ў сялян больш вольнага часу.


З дапамогай аматарскага аб’яднання «Жамчужынкі», напрыклад, прайшоў вечар-конкурс «І сёння з намі Колас і Купала», прымеркаваны да 130-годдзя беларускіх пісьменнікаў. Пасля знаёмства прысутных з творчасцю паэтаў-юбіляраў падлеткі змаглі праявіць свае здольнасці ў конкурснай праграме.


– Якія змяненні чакаюць «палац ведаў» у будучыні?


– Кожны дзень я працую над тым, каб стварыць атмасферу ўтульнасці  цеплыні. Штогод робіцца касметычны рэмонт, пакоі бібліятэкі папаўняюцца новымі кветкамі, мяккімі цацкамі. Плануецца аформіць стэнд «Аграгарадок: дзень за днём», дапоўніць экспанатамі этнаграфічны куток «Жывыя сведкі і захавальнікі мінуўшчыны».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *