Алімпійскія надзеі

Спорт

У межах 25-й спартакіяды школьнікаў ДЮСШ правяла шматбор’е па лёгкай атлетыцы “Алімпійскія надзеі”. Удзел у спаборніцтве прынялі 65 вучняў з 11 школ раёна.

Каманды складаліся з чатырох чалавек: па 2 дзяўчыны і 2 хлопцы 2001-2002 гадоў нараджэння. У праграму шматбор’я ўвайшлі: бег на 60 метраў, крос (800 і 600 метраў для хлопцаў і дзяўчат адпаведна), скачкі ў дліну з разбегу, кіданне мяча.

Па выніках спартыўных эстафет найбольшую колькасць ачкоў – 507 — набрала каманда СШ №1 райцэнтра, якая і паднялася на першую прыступку п’едэстала. Другое месца (472 ачкі) заваявала каманда СШ №2 райцэнтра, трэці вынік (436 ачкоў) – у Каранеўскай садку-СШ. Добра паказалі сябе школьнікі з Сініцкай БШ (415) і выхаванцы гімназіі (315).

У асабістым заліку сярод юнакоў тройку пераможцаў склалі Вадзім Высагорац з гімназіі (1-е месца), Аляксандр Дзенісенка з Сініц (2-е), Дзмітрый Муха з СШ №1 райцэнтра (3-е). Сярод дзяўчат лепшы вынік прадэманстравала вучаніца СШ №1 гарпасёлка Ганна Кошалева. Другое месца ў Вікторыі Альшэўскай з СШ №2 райцэнтра, трэцяе – у прадстаўніцы СШ №1 гарпасёлка Вікторыі Пушнікавай.

Прызёры адзначаны дыпломамі адпаведных ступеняў. З ліку школьнікаў, якія занялі 1-2 месцы, сфарміравана зборная каманда раёна. Яна будзе абараняць гонар рэгіёна ў Віцебску на абласной спартакіядзе школьнікаў па лёгкаатлетычным шматбор’і “Алімпійскія надзеі”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *