Жылфонд апранаецца па-зімоваму

Актуально

Камунальная служба раёна актыўна рыхтуе жылфонд да зімы і афармляе пашпарты гатоўнасці на свае аб’екты.

Як паведамілі рэдакцыі ў УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік», даведзенае заданне па прафілактычным рамонце інжынерных сістэм ацяплення дамоў выканана ў поўным аб’ёме. На балансе службы знаходзяцца 99 домаўладанняў, работы праведзены на кожным з аб’ектаў. Да таго ж да зімы падрыхтаваны ўсе цеплапункты. Праведзены работы па рамонце бойлераў, як і планавалася, заменены неабходныя элементы ў 2 з іх.

Пры плане 0,4 тысячы пагонных метраў праведзены рамонт стыкавых панэляў у аб’ёме 0,7 тысячы. Акрамя таго, увага нададзена догляду за скатнымі дахамі. Пры заданні 2 тысячы кв. м адрамантаваны 2,1 тысячы. Да зімы яшчэ плануецца правесці рамонты дахаў на інтэрнаце па вуліцы Чарняхоўскага, будынак якога перададзены аграсэрвісам на баланс ЖКГ, а таксама мадэрнізаваць дахавае пакрыццё ў доме №4 па вуліцы Меліяратараў у аграгарадку Бачэйкава.

Адрамантаваны 5 печаў, ажыццёўлена тэплавая ізаляцыя на плошчы 3 тысячы кв. м. Зараз камунальнай службай вядзецца, дзе гэта патрэбна, шкленне падвальных памяшканняў і месцаў масавага карыстання ў пад’ездах, на лесвічных пляцоўках. Паралельна арганізавана замена дзвярэй. Уваходныя групы абноўлены, напрыклад, на вуліцы Меліяратараў, 20 і ў адным з пад’ездаў дома №90 па вуліцы Урыцкага.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *