Ні хвілінкі спакою ў Паўла Валер’евіча Балука

2017 год - Год науки

Школьныя настаўнікі вядуць дзяцей па краіне ведаў, вучаць іх розным навукам, даюць пуцёўку ў жыццё. А ёсць сярод таленавітых педагогаў і іншая катэгорыя настаўнікаў. Яны раскрываюць здольнасці дзетак, аб якіх бацькі нават не здагадваюцца.

Такі майстар па развіцці талентаў ёсць і на прыдзвінскай зямлі. Гэта Павел Валер’евіч Балук – кіраўнік аб’яднання па інтарэсах ДУДА «Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі», які прафесійна займаецца харэаграфіяй, здзіўляе пластыкай і рытмам танца.

– Мая кар’ера пачалася з паступлення ў Пінскае дзяржаўнае вучылішча мастацтваў, – рассказвае П. В. Балук. – Потым працаваў у Дзяржаўным ансамблі танца Беларусі. Ніколі не мог меркаваць, што апынуся на бешанковіцкай зямлі.

Зараз у мяне тры групы школьнікаў, заняткі з якімі не пакідаюць у маім жыцці ні хвілінкі спакою. Асноўныя задачы для мяне, як настаўніка, – выхаваць мастацкі густ у дзяцей і дапамагчы ім рэалізаваць свае таленты. Напрамак нашых заняткаў – харэаграфія сучаснага кірунку. Мае выхаванцы прыносяць у любое прадстаўленне крэатыўнасць, няхай гэта будзе просты танец або філасофская пастаноўка. Таксама мы імкнёмся весці супрацоўніцтва са школай мастацтваў.

Сумеснымі намаганнямі дзіцячага творчага калектыву «Імпэт» распрацавалі два міні-спектаклі «Пералётныя» і «Маген Давід», якія прысвечаны сучасным праблемам грамадства.

Хацелася б адзначыць, што такая плённая праца нашага аб’яднання не была б магчыма без увагі дырэктара раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Святланы Уладзіміраўны Гайко, яе намесніка Анжэлы Валянцінаўны Ючковіч. Шчырых слоў падзякі заслугоўвае і Марына Юр’еўна Інчына, якая дапамагае рыхтаваць сцэнічныя касцюмы для нашага творчага калектыву. А ўсім калегам мае віншаванні з прафесійным святам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *