Памяць увекавечаць у граніце

Общество

Ваенна-мемарыяльныя мерапрыемствы стануць адным з важных накірункаў дзейнасці ў раёне з нагоды святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Будзе абноўлена тэматыка экскурсійна-турыстычных маршрутаў па гістарычных мясцінах прыдзвінскага краю, якія звязаны з Вялікай Айчыннай вайной. Працягнецца работа па актывізацыі пошукаў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, устанаўленні іх імён.

У рэгіёне створана раённая камісія па абследаванні стану воінскіх пахаванняў. Яна курыруе работу па рамонце і добраўпарадкаванні мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, вядзе ўлік і пашпартызацыю воінскіх пахаванняў.

Найбольшы клопат сёння выклікае, напрыклад, стан памятных месцаў у Задарожжы, Дуброве, Плісах, Фролкавічах. Складаецца каштарыс на правядзенне рамонтных работ, вызначаецца неабходны аб’ём фінансавання. Плануецца, што сродкі на гэтыя мэты выдзеліць абласны выканаўчы камітэт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *