Шчыра, на ўспамін

2017 год - Год науки

Менавіта пад такой назвай праходзіць выстава таленавітых майстроў мінскага клуба «Прырода і фантазія» ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Гледачам прадстаўлены работы, выкананыя ў рознай тэхніцы народнай творчасці.

Калі казаць пра гісторыю ўтварэння клуба «Прырода і фантазія», то яна бярэ пачатак з далёкага 1968 года. Некалькі энтузіястаў правялі першую выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Палацы прафсаюзаў, а затым стварылі секцыю «Прырода і творчасць» пры доме Прыроды ў Траецкім прадмесці. З цягам часу суполка набыла прыхільнікаў, завітала ў секцыю і Стэфанія Міхайлаўна Станюта, народная артыстка СССР. У 1987 годзе ствараецца клуб «Прырода і фантазія», які праіснаваў адносна нядоўга. Ужо ў 1991 годзе ў яго складзе засталося ўсяго сем чалавек. Аднак, дзякуючы Стэфаніі Міхайлаўне, клуб адрадзілі. І з 2009 года выставы вандруюць па краіне.

Народныя ўмельцы ладзяць добрыя экспазіцыі і па-за межамі Беларусі, прыцягваючы ўвагу неабыякавых гледачоў, напрыклад, у Маскве і Германіі.

Не праходзьце міма такіх мерапрыемстваў. Экспазіцыя працягнецца да канца кастрычніка. Вы ў чарговы раз пераканаецеся, што творы ўраджэнцаў беларускай зямлі па праву ўваходзяць у скарбніцу сусветнай культуры.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *