У навацыях выбарчай кампаніі

23 марта 2014 года -- выборы в местные Советы

У Віцебску прайшоў семінар-вучоба па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. На яго былі запрошаны старшыні і сакратары акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісій вобласці, прадстаўнікі выканаўчай улады, іншыя арганізатары выбараў.

Сустрэча ладзілася з мэтай дапамагчы членам выбарчых камісій разабрацца ў навацыях сёлетняй выбарчай кампаніі, якія абумоўлены змяненнямі і дапаўненнямі, што ўнесены ў выбарчае заканадаўства, і быць кампетэнтнымі ў любых пытаннях.

– У прыватнасці, увага была звернута на тое, што выбаршчыкі атрымаюць больш поўную інфармацыю аб прэтэндэнтах на дэпутацкі мандат, – адзначыла старшыня Бешанковіцкай раённай выбарчай камісіі Ніна Васільеўна Журко. – Зараз кандыдат у дэпутаты, які падае свае біяграфічныя дадзеныя ў камісію для рэгістрацыі, павінен паказаць судзімасці, якія ў яго былі, нават калі яны пагашаны ці знятыя. Сам па сабе гэты факт не з’яўляецца падставай для адмовы ў рэгістрацыі, але выбаршчыкі павінны ведаць пра адносіны кандыдата з законам.

Таксама ў адпаведнасці з новым заканадаўствам прэтэндэнты на дэпутацкі мандат павінны ўказваць крыніцы даходаў, увага звярталася і на змяненне парадку фінансавання агітацыйнай кампаніі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.

Нагадаем, што на выбарах 23 сакавіка выбаршчыкам Віцебскай вобласці трэба вызначыць уладальнікаў 3218 дэпутацкіх мандатаў і сфарміраваць абласны, 21 раённы, 5 гарадскіх Саветаў у гарадах абласнога і раённага падпарадкавання, 197 сельскіх і пасялковых Саветаў. У нашым рэгіёне трэба абраць 35 дэпутатаў у раённы Савет і сфарміраваць 7 сельскіх Саветаў дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *