Удзельнікі раённага конкурсу прафесійнага майстэрства сярод педагогаў

Учитель года Республики Беларусь

Віктар Паўлавіч Протас, настаўнік геаграфіі і біялогіі ДУА «Бачэйкаўская сярэдняя школа» Віктар Паўлавіч працуе ў Бачэйкаўскай сярэдняй школе з 1997 года.


Кожны ўрок настаўніка накіраваны на развіццё інтэлектуальных магчымасцей і творчых здольнасцей вучняў, на фарміраванне ў іх любві да роднага краю, экалагічнай культуры. Для фарміравання пазнавальных інтарэсаў арганізуе даследчую дзейнасць. Вучні школы – удзельнікі экалагічных акцый: «Разам захаваем раку Ула», «Птушкі Бацькаўшчыны», «Арганізацыя і правядзенне экалагічнага аўдыту».


Педагагічны прынцып работы настаўніка – ніколі не даваць вучням гатовых ведаў, а вучыць іх здабываць гэтыя веды разам з настаўнікам.


Галоўнае прафесійнае імкненне – выхоўваць крэатыўную асобу, здольную да стваральнай дзейнасці.


Педагагічнае крэда Віктара Паўлавіча – «Навучаючы, вучуся сам».


Настаўнік пастаянна знаходзіцца ў пошуку новага, на ўроках выкарыстоўвае праблемнае, праектнае навучанне, электронныя сродкі навучання.


Віктар Паўлавіч з’яўляецца кіраўніком школьнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўчага цыклу, кіраўніком раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў біялогіі.


У настаўніка гарманічна спалучаюцца прафесіяналізм і асобасныя якасці. Яго адрозніваюць вытрыманасць, ураўнаважанасць, тактоўнасць. Віктар Паўлавіч імкнецца да самаразвіцця, захоплены сваёй прафесіяй, карыстаецца аўтарытэтам сярод вучняў і бацькоў.


Вольга ЦЯРЭШЧАНКА, дырэктар Бачэйкаўскай сярэдняй школы.


Любоў Аляксандраўна Гойда, настаўнік пачатковых класаў ДУА «Пліская дзіцячы сад-базавая школа»


Любоў Аляксандраўна працуе настаўнікам ужо 37 гадоў. Кожны дзень ёй даводзіцца знаходзіць натхненне нават у самых маленькіх перамогах, адкрываць новыя спосабы развіцця вучняў, пераадольваць цяжкасці, перашкоды, якія ўзніклі на шляху. Усё гэта патрабуе немалых сіл. Але для таго, каб стаць добрым педагогам, трэба верыць у свае магчымасці, ніколі не сумаваць. Настаўнікам не становяцца, з талентам настаўніка нараджаюцца.


Л. А. Гойда адрозніваюць любоў да сваёй справы, творчы падыход, пачуццё гумару, павага да вучняў, уменне павесці за сабой, пераканаць, не навязваць, а зацікавіць. Галоўны прынцып нашага настаўніка – не толькі развіць розум, але і закрануць душу.


Любоў Аляксандраўна ніколі не сумуе, ідзе толькі наперад. З кожным годам у яе ўсё больш і больш назапашваецца вопыт, узнікае бясконцая колькасць яркіх, незабыўных ідэй. З такім настаўнікам урокі для дзяцей становяцца не проста урокамі, а сустрэчай з нечым новым і займальным.


Юлія Кашалапава, дырэктар Пліскай дзіцячага сада-базавай школы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *