В Беларуси установлена юбилейная медаль 70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў

К 75-летию с начала Великой Отечественной войны

  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 студзеня падпісаў указ «Аб устанаўленні юбілейнага медаля «70 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў».
  Дакументам зацверджаны Палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.
  На правым баку медаля будуць адлюстраваны савецкі салдат з аўтаматам, партызан і падпольшчыца на фоне ўзарванага чыгуначнага палатна. Злева ад іх – лаўровая галіна, абвітая стужкай ордэна Славы.
   Гэтым юбілейным медалём будуць узнагароджвацца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месц прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны.
  Акрамя таго, юбілейным медалём плануецца ўзнагароджваць замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
   Медаля таксама будуць удастойвацца ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Беларусі, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, работнікі дзяржорганаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Беларусі, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *