В Улльском лицее отметили 101-летие со дня рождения Героя Советского Союза Л. М. Доватора

Общество

Бешанковіцкая зямля багатая славутымі землякамі. На мінулым тыдні, напрыклад, адзначаўся 101-ы дзень нараджэння камандзіра 2-га гвардзейскага кавалерыйскага корпусу 16-й арміі Заходняга фронту, гвардыі генерал-маёра Льва Міхайлавіча Даватара. Імя Героя Савецкага Саюза сёння носіць Ульскі прафесійны ліцэй сельгасвытворчасці.


У навучальнай установе з гэтай нагоды прайшлі тэматычныя мерапрыемствы. Адбылася ўрачыстая лінейка ў памяць пра нашага легендарнага земляка, кожная група навучэнцаў наведалася з экскурсіяй у музей імя Л. М. Даватара, які створаны пры ліцэі. Пра неўміручы і гераічны подзвіг генерал-маёра, ураджэнца вёскі Хоціна ішла гаворка падчас выхаваўчых гадзін у інтэрнаце ўстановы адукацыі.


Завяршэннем тыдня патрыятычнага выхавання ў навучальнай установе сталі спартыўныя эстафеты. Юнакі і дзяўчаты паспаборнічалі ў хадзьбе на хадулях, памерыліся сіламі ў падцягванні, перацягванні каната і іншых вясёлых стартах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *