В Бешенковичском районе прошёл республиканский субботник

Актуально

Жыхары раёна прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку (на здымках), які прайшоў 12 красавіка і быў прысвечаны 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 100-годдзю з пачатку Першай сусветнай вайны.
Яго фармат быў традыцыйным. Людзі працавалі на рабочых месцах, добраўпарадкоўвалі і прыводзілі ў належны стан замацаваныя тэрыторыі, а таксама мемарыяльныя комплексы, помнікі, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны. Побач з дарослымі працавалі падлеткі і моладзь.
   Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, удзел у рэспубліканскім суботніку прынялі 6874 чалавекі. Да добрай справы былі прыцягнуты 120 навучэнцаў Ульскага прафліцэя і 834 школьнікі. Па папярэдніх падліках, зароблена 123 мільёны рублёў. Аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 54 мільёны рублёў, у тым ліку райпа —40 мільёнаў, КБА – 5, «Бешанковіцкі камунальнік» – 9 мільёнаў. Аб’ём падрадных работ, выкананых сіламі філіяла ДРБУ-110 і ПМК-41, склаў 15,5 мільёна рублёў.
     Усе заробленыя на рэспубліканскім суботніку сродкі ў гэтым годзе пойдуць на стварэнне цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі ў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава. Раней палавіна заробленых грошай заставалася ў мясцовых бюджэтах, а палавіна – накіроўвалася ў рэспубліканскі бюджэт. У гэтым годзе вырашылі не распыляць сродкі, а адправіць грошы на стварэнне аб’екта, які патрэбны ўсім.
     Анкалагічнае захворванне ў Беларусі расце, такі цэнтр нам вельмі патрэбны. Праект па яго стварэнні дарагі. Будаўніцтва пачалося. Згодна з дзяржаўнымі інвестыцыйнымі праграмамі з бюджэту на рэалізацыю праекта ўжо накіравана больш за 100 мільярдаў рублёў. Трэба яшчэ 460 мільярдаў, і сродкі, заробленыя на суботніку, паскораць стварэнне цэнтра.
 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *