Бешенковичские аграрии уже вывезли на поля 115% органики

Заботы сельские

 У гаспадарках раёна ідзе ачыстка фермаў і вываз арганікі на палі.  Пры планавым заданні 76 тысяч тон з жывёлагадоўчых аб’ектаў на ўрочышчы перавезена 87,3 тысячы тон арганічных угнаенняў, ці 115% (па стане на 21 мая).
     Для аператыўнага рашэння гэтай задачы ў раёне дзейнічаюць  11 механізаваных атрадаў, задзейнічаны 23 адзінкі тэхнікі. У сельгасарганізацыях створаны 7 мехатрадаў, функцыянуюць 8 сельгасмашын. На дапамогу аграрыям прыйшлі прамысловыя прадпрыемствы і арганізацыі прыдзвінскага краю.
     Напрыклад, механізаванае звяно з аграсэрвіса дапамагае калегам у «Бачэйкаве-Агра» і «Нізгалаве». Філіял ДРБУ-110 узяў шэфства над «АграВітВінам», а ПМС выдзяляе аграрыям экскаватар. Уласнымі сіламі спраўляюцца «Плісы-Агра», «Вядзерава» і «ПалітаддзелецАгра».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *