Корманарыхтоўка ў Бешанковіцкім раёне набірае тэмп

Заботы сельские

У вяскоўцаў у гэтыя дні клопат адзіны – як мага хутчэй і якасней назапасіць корм для грамадскага пагалоўя на стойлавы перыяд. Ім і жывуць цяпер усе, хто заняты на касьбе траў першага ўкосу. Кожны стараецца ўнесці свой уклад у забеспячэнне сытнай зімоўкі жывёлы.


Чатырнаццаты год працуе механізатарам у сельгаспрадпрыемстве «Астроўна» Аляксей Ігаравіч Дзенісенка (на здымку). Розныя работы яму даводзіцца выконваць на працягу года. Сёлетняй вясной, напрыклад, шчыраваў на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу збожжавых. Дзённыя заданні заўсёды перавыконваў, а ў гэтыя напружаныя дні заняты на корманарыхтоўцы. На касьбе людзі і тэхніка знаходзяцца з шасці раніцы да дзесяці вечара.


«Інакш нельга, – гаворыць трактарыст, якога сустрэлі на машынным двары гаспадаркі, – кожная хвіліна на ўліку. Вось зараз ліквідую няспраўнасць і хутчэй у поле – надвор’е пакуль спрыяе, таму марудзіць у такую пару проста злачынна!».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *