Пазнаёміліся з міліцэйскімі буднямі

Мы -- молодые

Супрацоўнікі праваахоўных органаў выкарыстоўваюць любую магчымасць, каб бліжэй пазнаёміць юных прыдзвінцаў са спецыфікай сваёй дзейнасці. Вось і падчас раённага свята, прысвечанага Дню перамогі, работнікі раённага аддзела ўнутраных спраў прадэманстравалі хлопцам і дзяўчатам спецыяльныя сродкі, якія яны выкарыстоўваюць дзеля аховы грамадскай бяспекі, аўтатэхніку, крыміналістычнае абсталяванне (на здымку).


Дзеці атрымалі вялікую колькасць станоўчых эмоцый, даведаліся шмат новага пра міліцэйскія будні. Хто ведае, можа, у далейшым гэтыя веды паслужаць для іх стымулам пры выбары будучай прафесіі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *