У Бешанковіцкім раёне прайшло пасяджэнне прэзідыума райсавета ветэранаў

Общество

Адбылося чарговае пасяджэнне прэзідыума райсавета ветэранаў. На ім былі заслуханы пытанні зняцця з ўліку неіснуючых пярвічных арганізацый, як, напрыклад, фабрыкі рымарскіх вырабаў і фабрыкі мастацкіх вырабаў, саўгаса “Сокарава”, іншых і пастаноўкі на ўлік новых, рэарганізацыі некаторых пярвічных арганізацый у цэхавыя з правам пярвічных. З інфармацыяй выступіў старшыня раённага савета ветэранаў М. А. Лабкоў.


Былі заслуханы справаздачы некаторых старшынь пярвічных ветэранскіх арганізацый раёна аб рабоце ў працоўных калектывах. Вопытам сваёй работы дзяліліся Н. У. Воранава (ЗАТ “ААБ-Агра Наватар”), А. В. Аўчыннікава (аграсервіс), С. І. Панкевіч (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама), Ф. М. Артамонаў (райвыканкам), С. А. Ніжнікава (раённы вузел электрычнай сувязі).


Вынікі выступленняў падвёў М. А. Лабкоў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *