У Бачэйкаўскай сярэдняй школе прайшла сустрэча валейбалістаў

Спорт

Напярэдадні восеньскіх канікулаў адбылася таварыская сустрэча па валейболе паміж камандамі Бачэйкаўскай сярэдняй школы і Каранеўскай дзіцячага сада-сярэдняй школы.


Гульня была вельмі напружанай: у першай партыі нашы гульцы то ўраўноўвалі лік, то з невялікім адрывам выходзілі наперад. І ўсё ж перамаглі бачэйкаўцы. Другая і трэцяя партыі прынеслі перамогу гаспадарам.


Добрай гульнёй на валейбольнай пляцоўцы вылучыліся Арцём Муха, Ганна Корнева, Сяргей Краско, Яўген Протас, Вадзім Ціханаў. Зладжаную гульню прадэманстравалі і выхаванцы настаўніка Каранеўскай сада-школы У. В. Кухто, але ўдача была не на іх баку.


Спартыўная зала ледзь змяшчала ўсіх балельшчыкаў і бясконца ўзрывалася шквалам апладысментаў.


Наступная сустрэча каманд адбудзецца ўжо ў Каранеўскай школе, куды запрасілі валейбалістаў з Бачэйкава на спартыўны паядынак.


Карына Жыгун, член гуртка «Юны журналіст» Бачэйкаўская СШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *