На свінагадоўчым комплексе Свіціна-ВМК у Бешанковіцкім раёне пачалося правядзенне біяпробы

Заботы сельские

З 30 кастрычніка на свінагадоўчым комплексе «Свіціна-ВМК» пачалося правядзенне біяпробы – у трох жывёлагадоўчых памяшканнях размясцілі 160 галоў свіней вагой 90-100 кілаграмаў кожная.


– Перш чым гэта зрабіць, давялося поўнасцю памяняць дах на памяшканнях, унутры было праведзена двайное мыццё сцен, падлогі, зроблена пабелка і дэзінфекцыя. Свіней закупілі ў сельгаспрадпрыемстве «Паўночны», што ў Гарадоцкім раёне, – расказвае дырэктар «Свіціна-ВМК» Людміла Пятроўна Мамойка. – Жывёлу даглядаюць два аператары: Вольга Леанідаўна Гапончык і Наталля Іванаўна Шчука. А Таццяна Аляксандраўна Мельнікава адказвае за работу пральні. Начальнікам свінагадоўчага комплекса прызначана Любоў Сяргееўна Міхайлоўская. Яна ж выконвае пакуль і абавязкі галоўнага ветурача. У цяперашні час вядзецца бягучы рамонт двух цэхаў: адкорму і ўзнаўлення свінапагалоўя. Гэтым займаюцца рабочыя віцебскіх будаўнічых арганізацый. У рамонтных работах удзельнічаюць і прадстаўнікі ПМК-41.


– Біяпроба жывёлы прадоўжыцца 90 дзён. Пасля гэтага яе вынікі падвядуць спецыялісты. Да мая 2015 года плануем закупіць 2 тысячы рамонтных свінаматак, – уступае ў гаворку Любоў Сяргееўна Міхайлоўская. – Аднак усё будзе залежыць, падкрэслю, ад вынікаў біяпробы, на што мы ўскладаем вялікія надзеі. Дадам, што для кармлення жывёлы выкарыстоўваем выключна камбікорм у грануляваным выглядзе. Ён дастаткова якасны і пажыўны. Дастаўляем яго з ААТ «Экамол» Аршанскага раёна.


У добры шлях, свінакомплекс!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *