Аказалі грашовую дапамогу

Общество

За адраснай дапамогай у сацыяльную службу раёна сёлета звярнуліся 49 сем’яў.Па словах спецыяліста па сацыяльнай працы Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алены Аляксееўны Раманавай, у першым паўгоддзі 2015 года дапамога была аказана на агульную суму 217 мільёнаў 535 тысяч рублёў.


Яе атрымалі 5 шматдзетных сем’яў і 19 няпоўных. Дапамогу таксама аказалі 17 адзінокім пенсіянерам на агульную суму 21 мільён 720 тысяч рублёў. 5 чалавек, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі і прадставілі даведку аб працаўладкаванні, атрымалі сацыяльную дапамогу на суму 2 мільёна 900 тысяч рублёў. Пацярпелым ад стыхійнага бедства – пажару, была выдзелена матэрыяльная дапамога ў памеры 14 мільёнаў 700 тысяч рублёў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *