От гриппа защитит прививка

Новости района

Другі Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшоў 17-18 верасня ў Сочы. У першы дзень работы форуму адбыліся тэматычныя секцыйныя пасяджэнні, прысвечаныя вывучэнню беларускага і расійскага вопыту рэалізацыі асноўных прынцыпаў і задач прамысловай палітыкі. Асноўнае мерапрыемства форуму прайшло 18 верасня ў фармаце пленарнага пасяджэння на тэму «Прамысловая палітыка Саюзнай дзяржавы: агульныя падыходы і рэгіянальныя аспекты».


У час форуму працавала сумесная беларуска-расійская выстаўка прамысловай прадукцыі. На ёй была прадстаўлена прамысловая прадукцыя некалькіх соцень беларускіх прадпрыемстваў – інавацыйная прадукцыя ўзроўню пятага, шостага тэхналагічных укладаў у такіх галінах, як машынабудаванне, лёгкая прамысловасць, нафтахімія. Галоўнай тэмай выстаўкі сталі імпартазамяшчэнне і беларуска-расійская прамкааперацыя.


У форуме прынялі ўдзел больш за 350 прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галін улады Беларусі і Расіі, рэгіёнаў, кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў і бізнес-супольнасцей. Па выніках форуму падпісаны шэраг пагадненняў і кантрактаў. Урад Беларусі заключыў пагадненні аб супрацоўніцтве з пяццю рэгіёнамі Расіі. Пагадненні аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве заключаны з Камчацкім краем, Белгародскай, Пензенскай, Сахалінскай і Цюменскай абласцямі.


Беларускі бок на Другім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы заключыў 67 экспартных камерцыйных кантрактаў. Акрамя таго, беларускім бокам падпісаны шэраг выгадных імпартных кантрактаў. Заключаны пагадненні паміж урадам Беларусі і рэгіёнамі Расіі, а таксама на ўзроўні абласцей Беларусі і расійскіх рэгіёнаў.


БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА З ВЯЛІКАЙ ПАВАГАЙ СТАВІЦЦА ДА ЎЗАЕМААДНОСІН З РЭГІЁНАМІ РАСІІ
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.


«Я асабіста і наша дзяржава з вялікай павагай ставімся да ўзаемаадносін паміж рэгіёнамі і паміж рэгіёнамі і Беларуссю», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.


Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь і Расія пастаянна трымаюць на кантролі як праблемы, якія існуюць у двухбаковых адносінах, так і станоўчыя моманты. «Мы сапраўды разумеем, што адбываецца вакол нас. Хапае і ў нас праблем, таму мы і збіраемся на такія рэгіянальныя мерапрыемствы (форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. – Заўвага БелТА)», – прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. Беларускі лідар нагадаў, што калі расійскія губернатары бываюць у Беларусі, то няма такога выпадку, каб Кіраўнік дзяржавы асабіста не сустрэўся з кіраўніцтвам рэгіёнаў і не пацікавіўся бягучымі справамі, «што трэба, што мы можам зрабіць, што разам можам зрабіць?»


«Я заўсёды дзякую рэгіёнам Расіі. Нашы беларуска-расійскія адносіны ў мінулыя часы былі выратаваны толькі рэгіёнамі Расіі. Калі б тады ў нас не было супрацоўніцтва з імі, нам вельмі складана было б утрымаць адносіны, якія ў нас былі ў складзе Савецкага Саюза. Пасля распаду вельмі цяжкі быў час», – нагадаў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі тавараабарот з некаторымі рэгіёнамі Расіі вышэйшы, чым з іншымі дзяржавамі.


PАСІЯ ГАТОВА ДА ЦЕСНАГА ПРАМЫСЛОВАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА З БЕЛАРУССЮ
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы ў Сочы на Другі Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.


На думку Уладзіміра Пуціна, цеснае прамысловае супрацоўніцтва дасць магчымасць павысіць канкурэнтаздольнасць дзвюх краін, прыцягнуць інвестыцыі і ў цэлым станоўча паўплывае на дабрабыт народаў.


Прэзідэнт Расіі адзначыў, што Расіі і Беларусі сумесна ўдалося стварыць добрую структуру супрацоўніцтва. Ён заўважыў, што ў Расіі добра ведаюць высокую якасць беларускіх прадуктаў, а ў рэгіёнах ёсць вопыт прамысловай кааперацыі.


«Беларусь – наш стратэгічны партнёр і бліжэйшы саюзнік, – падкрэсліў расійскі Прэзідэнт. – Наша ўзаемадзеянне мае шматпланавы і паступальны характар».


Па матэрыялах БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *