Мамам посвящается

Новости района

Галоўная электаральная падзея – выбары Кіраўніка краіны – назначана на 11 кастрычніка. Але беларусы маюць права загадзя аддаць свой голас на карысць аднаго з кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду. Датэрміновае галасаванне стартавала ў аўторак, 6 кастрычніка.


Роўна ў 10 гадзін раніцы адчыніў свае дзверы і Чарняхоўскі ўчастак для галасавання №4, які размясціўся ў райцэнтры ў адміністрацыйным будынку ДКУБП «Бешанковіцкая ПМК-41». У раёне ён адзін з найбуйнейшых, тут налічваецца 1556 выбаршчыкаў.


Першай наведвальніцай выбарчага ўчастка стала пенсіянерка Ларыса Леанідаўна Кандратовіч. Жанчына прад’явіла пашпарт, атрымала бюлетэнь, пакінула аўтограф у спісе выбаршчыкаў, пазначыўшы дату датэрміновага галасавання, і накіравалася ў кабіну для тайнага галасавання. Зрабіўшы лёсавызначальны выбар, Л. Л. Кандратовіч адправіла бюлэтень у апячатаную скрыню для датэрміновага галасавання.


– Я цікаўлюся палітычным жыццём нашай краіны, – падзяліліся Ларыса Леанідаўна. – Лічу, што ў вызначэнні будучага Беларусі важны голас кожнага грамадзяніна нашай моцнай і квітнеючай краіны, бо, калі мы выбіраем Кіраўніка дзяржавы, вызначаем і свой лёс таксама. Таму я заўсёды імкнуся першай прыйсці на выбарчы ўчастак, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак. Заклікаю землякоў праявіць сваю грамадзянскую пазіцію: нельга заставацца абыякавымі да такой важнай палітычнай кампаніі.


Нагадаем, што прагаласаваць датэрмінова можна па 10 кастрычніка ўключна. Участкі для галасавання працуюць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. А ў асноўны дзень выбараў – 11 кастрычніка – яны будуць адкрыты з 8 да 20 гадзін.


Дарэчы, у спісы для галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі ўключаны 6995181 выбаршчык. У прыватнасці, па Брэсцкай вобласці колькасць выбаршчыкаў склала 1000295, па Віцебскай – 877793, па Гомельскай – 1101044, па Гродзенскай – 778355, па Мінскай – 1116183, па Магілёўскай – 814852, па горадзе Мінску – 1300917. За межамі Беларусі ў спісы для галасавання ўключана 5742 чалавекі.


Для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у краіне надрукавана больш як 7 мільёнаў бюлетэняў. Агульны рэзерв запасных бюлетэняў складае да 5%, ён размеркаваны па ўчастках.


Увогуле ў Беларусі і за яе межамі ўтворана больш як 6,1 тысячы ўчасткаў для галасавання. У тым ліку ўчасткі будуць працаваць у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, што аказваюць меддапамогу ў стацыянарных умовах, а таксама ў воінскіх часцях. Для грамадзян Беларусі, якія пражываюць за межамі краіны, утворана 49 участкаў.


Грамадзяне Беларусі на выбарах могуць прагаласаваць толькі па месцы рэгістрацыі. Па традыцыі кожны выбаршчык атрымлівае бюлетэнь і павінен паставіць які-небудзь знак (крыжык, птушачку) у квадраце насупраць прозвішча таго кандыдата, за якога ён аддае свой голас. Запоўнены бюлетэнь неабходна апусціць у апячатаную скрыню.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *