Бешенковичский район: история и современность

Событие

8-30 студзеня ў сталічным атэлі «Турыст» упершыню пройдзе прафсаюзная экскурсійна-турыстычная выстава «Прафтур -2016». Бешанковіччына прадставіць тут свой праект пад назвай «Бешанковіцкі раён: гісторыя і сучаснасць».


– Гэты турыстычны маршрут будзе цікавы як тым, хто ўпершыню прыехаў у наш раён, так і тым, хто вырашыў адкрыць яго з новага боку, – падзялілася старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў С. В. Бабаед. – У турыстычны маршрут увайшлі помнікі гісторыі і культуры, гістарычныя месцы і месцы баявой славы раёна. Гэтая арыгінальная ідэя пазмагаецца за права стаць лепшай на выставе.


«Прафтур -2016» – гэта, па-першае, экспазіцыя, якая сведчыць аб адраджэнні прафсаюзнага экскурсійнага турызму, арыентаванага не толькі на выкананне індывідуальных заявак, але і на арганізацыю экскурсій для працоўных калектываў. Па-другое, на адной пляцоўцы збяруцца прафсаюзныя тураператары краін блізкага і далёкага замежжа. Мяркуецца, што ў ёй прымуць удзел каля 10 краін.


Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сумесна з Турысцка-экскурсійным унітарным прадпрыемствам «Беларустурыст», а таксама УП «Белпрафсаюзкурорт».


Разам з нашым раёнам на выставе будуць прадстаўлены турыстычныя магчымасці ўсіх рэгіёнаў краіны. Раённыя і гарадскія аб’яднанні прафсаюзаў на працягу 2015 года распрацоўвалі ўнікальныя, невядомыя раней экскурсійныя маршруты, якія будуць прадстаўлены на гэтай выставе. На падставе гэтага арыгінальнага матэрыялу Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выдасць зборнік з унікальнай картай турыстычных маршрутаў у разрэзе кожнага раёна.


На выставу запрашаюцца не толькі індывідуальныя наведвальнікі, але і працоўныя калектывы. Прычым, выбраўшы ўпадабаны маршрут, і прафсаюзныя камітэты, і кожны наведвальнік паасобку змогуць аформіць заяўку прама на месцы.


Нагадаем, што Санаторна-курортнае ўнітарнае прадпрыемства «Белпрафсаюзкурорт» гэта холдынг, які аб’ядноўвае ў сваім складзе 12 санаторыяў, у тым ліку адзін дзіцячы санаторый, і аздараўленчую арганізацыю «Турыстычны комплекс «Нарач».


Сістэма здраўніц уключае санаторыі «Прыдняпроўскі», «Беларусачка», «Крыніца», «Нарач», «Буг», «Лётцы», «ім. У. І. Леніна», «Чонкі», «Свіслач», «Нарачанскі бераг», «Нёман-72», «Лясныя азёры». На базе прафсаюзных санаторыяў аздараўляюцца ад 80 да 100 тысяч чалавек у год. Сярод іх нямала іншаземцаў.


Сёння ў склад ТЭУП «Беларустурыст» уваходзяць 8 гасцініц з рэстаранамі, 8 турысцка-аздараўленчых комплексаў, 17 бюро падарожжаў і экскурсій у найбольш буйных гарадах краіны, уласнае аўтатранспартнае прадпрыемства.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *