На Бешенковиччине чествовали правоохранителей

Актуально

Ва ўрачыстай абстаноўцы супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама адзначылі 99-ю гадавіну ўтварэння беларускай міліцыі. Тыя, хто верай і праўдай служаць на карысць Айчыны і будучых пакаленняў, хто, не баючыся падстаўляюць свае грудзі, абараняючы нас, мірных грамадзян, упісалі ў гісторыю яркія прыклады годнага служэння Дзяржаве, Закону і Народу.


У зале РЦК, дзе праходзіла ўрачыстасць, сабраліся людзі ў пагонах са строгімі і сур’ёзнымі тварамі. У адрас віноўнікаў урачыстасці прагучала вялікая колькасць шчырых і цёплых віншаванняў і пажаданняў. Лепшыя з лепшых былі заахвочаны Ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі за дасягнутыя поспехі. Шчырыя словы ўдзячнасці калегам выказаў начальнік РАУС А. Р. Новік і ўручыў заслужаныя ўзнагароды.


За добрасумленнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці ў адпаведнасці з загадам УУС аблвыканкама ад 26 лютага 2016 года №25 а/с нагрудным знакам «Віцебская міліцыя» ўзнагароджаны першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр Сяргеевіч Мацэвіч, Ганаровай граматай – інспектар дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ РАУС Аляксандр Яўгенавіч Кліманскі і старшы інспектар аператыўна-дзяжурнай службы РАУС Іван Іванавіч Надзёжка. Падзяка УУС аблвыканкама таксама аб’яўлена малодшаму ўчастковаму інспектару міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС В. А. Шняку, Віктару Аляксандравічу прысвоена і чарговае спецыяльнае званне – старшы сяржант міліцыі. Павышаны ў званні да сяржанта міліцыі і малодшы ўчастковы інспектар міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Мікалай Уладзіміравіч Усаў.


Юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» уручылі начальніку АДАІ РАУС Аляксею Васільевічу Івашнёву. Граматай РАУС адзначаны старшы оперупаўнаважаны групы вышуковай работы аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Алег Яўгенавіч Шадурскі, падзяка аб’яўлена начальніку аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Дзмітрыю Аляксандравічу Карасю.


Служба ў міліцыі заўсёды з’яўлялася прыкладам вытрымкі, самаахвярнасці, гатоўнасці прыйсці на дапамогу. Для бешанковіцкіх ахоўнікаў правапарадку такія паняцці, як патрыятызм, вернасць доўгу і прысязе, афіцэрскім традыцыям, напоўнены асаблівым сэнсам. Розныя пакаленні cупрацоўнікаў міліцыі прайшлі цяжкімі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны, змагаліся з пасляваенным бандытызмам, выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, забяспечвалі законнасць і правапарадак у гарачых кропках, ліквідавалі наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Усё гэта далося цаной неймаверных намаганняў супрацоўнікаў, якія прайшлі праз горан суровых выпрабаванняў, праз цяжкасці і нягоды, якія выпалі на іх долю.


Павіншаваць бешанковіцкіх міліцыянераў з прафесійным святам на ўрачыстасць завітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Л. К. Пянькоўскі. Леанід Канстанцінавіч падзякаваў вартавым парадку за дзейсную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, распавёў, у якім накірунку развіваецца рэгіён, і перадаў начальніку РАУС А. Р. Новіку камп’ютар у якасці падарунка для райаддзела міліцыі.


Кіраўнік раёна таксама ўручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта начальніку ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых ці зняволеных пад варту, РАУС Вячаславу Васільевічу Крастоўскаму, а падзяку – вадзіцелю-супрацоўніку групы тылавога забеспячэння РАУС Вячаславу Мікалаевічу Дзятлоўскаму.


Падзяліць радасць урачыстасці з праваахоўнікамі прыйшлі пракурор раёна А. С. Шклярэўскі і начальнік РАСК па Бешанковіцкім раёне Н. Л. Хадыка. Андрэй Сяргеевіч і Наталля Леанідаўна выказалі ўдзячнасць усяму асабоваму складу райаддзела міліцыі за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў на карысць свайго народа і дзяржавы, а таксама паднеслі начальніку РАУС А. Р. Новіку падарунак. Да таго ж, Н. Л. Хадыка ўручыла ад упраўлення Следчага камітэтаРэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Грамату начальніку аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Мікалаю Мікалаевічу Залецкаму, падзяку атрымаў старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Алег Іванавіч Мацеша.


Прыемным падарункам да прафесійнага свята стаў канцэрт, падрыхтаваны работнікамі і ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці РЦК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *