Республиканский субботник пройдёт на Бешенковиччине

Актуально

Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 18 сакавіка 2016 года №214, рэкамендуецца рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям на добраахвотнай аснове правесці 23 красавіка рэспубліканскі суботнік.


Нашы землякі будуць працаваць у гэты дзень на рабочых месцах або добраўпарадкоўваць і прыводзіць у належны стан гісторыка-культурныя каштоўнасці, пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторыі населеных пунктаў, рыхтаваць да летняга сезона аздараўленчы лагер «Арляня». Памочнікаў чакаюць у ДП «ПалітаддзелецАгра», УП «Свіціна-ВМК», дзе плануецца арганізаваць работы па зборы камянёў на палях.


Грошы, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, у аб’ёмах, што вызначаюцца добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на асабовы рахунак райвыканкама: №3641903000203, філіял №215 ААБ «Беларусбанк» г. Орша ЦБП №203 у г. п. Бешанковічы, код банка 647, атрымальнік – Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт, УНП 300145203 з наступным пералічэннем на рахунак Віцебскага аблвыканкама.


Сродкі, заробленыя падчас рэспубліканскага суботніка, будуць накіраваны на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мясцін баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў для дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.


Грашовыя сродкі, што застаюцца ў распараджэнні Брэсцкага аблвыканкама, накіроўваюцца таксама на будаўніцтва маладзёжнага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай вобласці. Грошы, пералічаныя Міністэрству фінансаў, будуць накіраваны Гомельскаму аблвыканкаму для праектавання і будаўніцтва Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *