Бешенковичские футболисты в числе лучших

Спорт

На мінулым тыдні ў Віцебску адбыўся абласны фінальны этап рэспубліканскага турніру «Кубак Coca-Cola. Уступай у гульню!». Сярод удзельнікаў былі і бешанковіцкія хлопцы 2002–2003 гадоў нараджэння. З паўночнай сталіцы краіны нашы юныя зоркі вярнуліся з перамогай.


– Мы сустрэліся з гарадоцкімі, чашніцкімі, ушацкімі спартсменамі, – адзначае трэнер каманды А. Т. Манукян. – У вырашальным матчы перамаглі міёрскіх футбалістаў. Безумоўна, і я, і дзеці хваляваліся. Аднак колькі радасці было потым, калі мы атрымлівалі Кубак, дыпломы і медалі! Быў і яшчэ адзін цудоўны падарунак – футбольная форма з лагатыпам спаборніцтваў. Я задаволены і ганаруся таленавітымі бешанковіцкімі юнакамі. Сярод іх цяжка вызначыць лепшых гульцоў. Для мяне яны ўсе аднолькавыя і ўсе лепшыя. З дзевяці гульняў у нас 8 перамог і адна нічыя, а гэта шмат значыць.


У вачах юных спартсменаў свяцілася шчасце. Хлопцы ўсміхаліся, узгадваючы асобныя моманты гульні. Для вялікай радасці былі і яшчэ прычыны: на рахунку капітана Івана Мацуганава – чатыры мячы ў варотах сапернікаў. Пераможны гол – заслуга Ягора Дабравольскага. Што тут сказаць, малайцы, хлопцы! Першага чэрвеня ў Мінску вас чакае яшчэ адно выпрабаванне – сустрэча з наймацнейшымі камандамі іншых абласцей. Жадаем вам поспехаў! Няхай вочы зіхацяць, мячы дакладным ударам адпраўляюцца ў сетку сапернікаў, а шлях да перамогі праз шматлікія трэніроўкі заўсёды будзе ў радасць!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *