Цветут родные Бешенковичи

Человек и природа

Пагадзіцеся, што калі горад чысты, без адзінай паперкі на асфальце і акуркаў не бачна – гэта вельмі падбадзёрвае і наводзіць на думку, што жыхары гэтага населенага пункта сталі больш культурнымі, чым раней. А вось калі ён яшчэ і ўвесь у зеляніне – гэта не толькі цешыць вока, але і прыемна дзівіць жыхароў горада і гасцей.


Бешанковічы – адзін з самых прыгожых і зялёных райцэнтраў Віцебшчыны. І з кожным годам вуліцы нашага роднага гарпасёлка набываюць усё больш прывабны выгляд. Прыцягваюць насычанай зелянінай гарадскія паркі і скверы, кветнікі. Прыбіраюцца вуліцы, добраўпарадкоўваюцца прыдамавыя тэрыторыі. Нават самы несамавіты краявід можа ператварыцца ў востраў хараства, гармоніі, вытанчанасці пры добрым азеляненні.


Прыярытэт чысціні і добраўпарадкаванасці – гэта вынік вялікай працы, скіраванай на паляпшэнне ўмоў жыцця ўсіх жыхароў, аздараўленне навакольнага асяроддзя. Свой уклад у гэту працу ўносяць тыя, хто сумленна з ранку да вечара працуе на карысць роднага гарпасёлка – гэта працоўныя зялёнага будаўніцтва УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік», якімі кіруе старшая па азеляненні Таццяна Мікалаеўна Петухова.


Па словах намесніка дырэктара камунгаса па добраўпарадкаванні В. В. Шчукі, азеляненне райцэнтра падыходзіць да канца. Скарыстаны ўвесь пасадачны матэрыял (акрамя петуній). Засталося высадзіць расаду каля магазіна «Дзяжурны». Зусім хутка заквітнеюць такія сарты кветак, як ільвіны зеў, хоста, аднагадовыя вяргіні і астры, цыніі і сальвіі. Пасля пачнецца вертыкальнае азеляненне па ўсёй тэрыторыі райцэнтра, дзе будуць выкарыстоўвацца петуніі, якіх закупілі на суму больш за 42 мільёны рублёў. Усяго скарыстана амаль 20 тысяч кветак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *