На Бешенковиччине прошёл районный субботник

Общество

21 мая бягучага года, згодна з распараджэннем райвыканкама ад 17 мая 2016 года №69р, на тэрыторыі Бешанковіччыны на добраахвотнай аснове
прайшоў раённы суботнік на працоўных месцах, а таксама па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан тэрыторый г. п. Бешанковічы, сельскіх населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны.


Суботнік – гэта яшчэ адна магчымасць, акрамя адзіных санітарных дзён, навесці парадак на ўласнай і замацаванай тэрыторыях, аказаць дапамогу гарпасёлку навесці глянец.


Нягледзячы на халаднаватае і крыху дажджлівае надвор’е, прыдзвінцы актыўна ўключыліся ў работу. Яна заключалася ў абкошванні травы, з чым і спраўляўся працоўны дэсант з ліку прадстаўнікоў мясцовай улады, работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў раёна.


Эфект ад удзелу ў гэтым мерапрыемстве бясспрэчны – кожны зароблены рубель пойдзе на добрыя мэты. Сродкі ў гэтым годзе будуць накіраваны на далейшае добраўпарадкаванне райцэнтра.


Генеральная ўборка прайшла. Зараз трэба падтрымліваць наведзены парадак і чысціню вуліц, а галоўнае – памятаць, што чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *