Не забывают о придвинских ветеранах

Событие

Цёплым майскім днём, калі сонца ўжо было высока ў небе, а птушыныя спевы лашчылі слых, члены «БРПА» і актывісты «БРСМ» на чале са старшынёй раённага савета ГА «БРПА» Н. В. Булыняй і першым сакратаром РК ГА «БРСМ» Т. А. Жукоўскай наведалі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, каб павіншаваць са святам, пацікавіцца, як здароўе і ці трэба што дапамагчы па гаспадарцы.


Акрамя ўсяго іншага была яшчэ адна прычына: усталяваць на дамы абаронцаў Айчыны памятныя таблічкі, каб усе ведалі і ганарыліся, што тут жыве ветэран. На іх – малюнак ордэна Айчыннай вайны і словы падзякі абаронцу Радзімы на беларускай мове.


Паўсюль, куды б ні завітала наша цімураўская каманда, людзі сустракалі радасна, здзіўлена разглядалі таблічкі, яркія, прыгожыя, выбіралі месца, дзе іх лепш замацаваць. Гэтая грамадска-патрыятычная акцыя, арганізатарам якой на Бешанковіччыне з’яўляецца раённае аддзяленне ГА «Беларускі фонд міру», што ўзначальвае Г. М. Шведаў, прайшла і па ўсёй рэспубліцы.


У нашым раёне таблічкі ўсталявалі на дамы 26-і ветэранаў. Гімназісты і вучні сярэдніх школ райцэнтра ішлі з дома ў дом, спачатку сціпла, а потым усё смялей дарылі пераможцам кветкі, самыя шчырыя пажаданні, усмешкі і радаваліся, што ў вачах ветэранаў свяцілася шчасце. Яны – наш клопат, яны – наш гонар, слаўны народ-пераможца, чый неўміручы подзвіг назаўсёды застанецца ў чалавечай памяці…



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *