Пришла пора обкашивать траву

К сведению

З прыходам вясны ў руплівых гаспадароў да бягучых клопатаў дадаецца яшчэ адзін – абкос травы.


Дарэчы, своечасовасць абкосаў кантралююць супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, якія праводзяць пастаянныя маніторынгі.


Памочнік урача-гігіеніста РЦГЭ Н. В. Бараноўская ў чарговы раз звярнула ўвагу прыдзвінцаў на неабходнасць своечасовага абкошвання травы, уборкі смецця з прысядзібных участкаў, правільнага складзіравання будаўнічых матэрыялаў, дроў. Важна таксама сачыць за чысцінёй і парадкам прыдамавых тэрыторый, тратуараў, паркаў і сквераў, іншых месцаў агульнага карыстання.


Калі з вамі па суседстве пражывае адзінокі пажылы чалавек, не залянуейцеся аказаць яму дапамогу ў навядзенні парадку на ўчастку. Памятайце і пра тое, што парушэнне або невыкананне санітарных нормаў і правілаў вядзе да адміністрацыйнай адказнасці.


Чысціня ў населеным пункце – справа ўсіх у цэлым і кожнага ў прыватнасці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *