Без помощи сельисполкома придвинцы не обходятся

К сведению

Дзякуючы ўдасканаленню мясцовага самакіравання, роля сельскіх выканаўчых камітэтаў у вырашэнні розных пытанняў жыццядзейнасці прыдзвінцаў узрасла. Куды звяртацца сельскаму жыхару, калі ў яго ўзнікаюць праблемы рознага характару? Вядома ж, у сельвыканкам. Пра тое, як вырашае жыццёвыя сітуацыі Ульскі сельскі выканаўчы камітэт, нам расказала кіраўнік спраў сельвыканкама ЛІЛІЯ ІВАНАЎНА ЛЯХОВІЧ:


– Работы, зрэшты, як і ў любым іншым сельвыканкаме, нямала. Кола пытанняў, якія разглядаюцца мясцовай уладай, шырокае. Гэта знос старых і пустуючых дамоў, добраўпарадкаванне, прыём грамадзян і многае іншае.


– З ЯКІМІ ПРОСЬБАМІ І ПРАПАНОВАМІ СЁННЯ ІДУЦЬ У СЕЛЬВЫКАНКАМ ЖЫХАРЫ СЯЛА? ЯК ВЫРАШАЮЦЦА ЎЗНЯТЫЯ ПЫТАННІ?


– Штогод мы сутыкаемся з просьбамі аб грэйдзіраванні дарог, атрыманні паліўнай кніжкі, выдзяленні ўчасткаў для сенакосу, ліквідацыі звалкі і іншымі праблемамі вяскоўцаў. Усе пытанні трымаюцца на кантролі і паступова вырашаюцца.


– ПРЫ ВЯЛІКАЙ РАЗНАСТАЙНАСЦІ НАПРАМКАЎ ДЗЕЙНАСЦІ ГАЛОЎНАЙ МЭТАЙ МЯСЦОВАГА САМАКІРАВАННЯ ЗАСТАЕЦЦА ПАВЫШЭННЕ ЎЗРОЎНЮ І ЯКАСЦІ ЖЫЦЦЯ НАСЕЛЬНІЦТВА. ЯК ІДУЦЬ СПРАВЫ З ПРЫВАТНЫМІ ПАДВОРКАМІ НА ТЭРЫТОРЫІ УЛЬСКАГА СЕЛЬСАВЕТА, БО НЕ САКРЭТ, ШТО З ГОДА Ў ГОД ІХ УСЁ Ж ТАКІ СТАНОВІЦЦА МЕНШ?


– Сапраўды, падворкі ў цяперашні час драбнеюць. Старэйшае пакаленне ўжо не заўсёды ў сілах трымаць хатнюю гаспадарку, а ў моладзі іншыя інтарэсы. Мабыць, уплывае і тое, што ў краме сёння можна купіць усё неабходнае.


Па стане на 27 ліпеня 2016 года, на тэрыторыі сельсавета налічваецца 690 падсобных гаспадарак. На 1 студзеня бягучага года вяскоўцы трымалі 29 галоў буйной рагатай жывёлы, з іх 27 кароў, а таксама 35 авечак, 45 коз, 134 трусы, 17 коней.


– АДЗІНОКІЯ ПАЖЫЛЫЯ ЛЮДЗІ, ІНВАЛІДЫ, УДЗЕЛЬНІКІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ ПАТРАБУЮЦЬ АСАБЛІВАГА КЛОПАТУ. ЛІЛІЯ ІВАНАЎНА, ХТО ДАПАМАГАЕ ВАМ У ПРАЦЫ З ГЭТАЙ КАТЭГОРЫЯЙ ГРАМАДЗЯН, КАБ БЫЦЬ У КУРСЕ ІХ ЗАПЫТАЎ І АХІНАЦЬ ЛЮДЗЕЙ СТАРЭЙШАГА ПАКАЛЕННЯ ЎВАГАЙ?


– У гэтай справе нашымі першымі памочнікамі, як і па многіх іншых пытаннях, з’яўляюцца старэйшыны населеных пунктаў. Іх, дарэчы, налічваецца 13 чалавек. Менавіта яны – злучальнае звяно паміж уладай і народам, якое аператыўна інфармуе нас пра патрэбы вяскоўцаў. Сярод лепшых старэйшын можна адзначыць Марыну Мікалаеўну Дыбаль, Таццяну Іванаўну Аўчыннікаву і Святлану Уладзіміраўну Аўчыннікаву.


Таксама працу ў гэтым накірунку вядуць школа і арганізацыі, што знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета, за якімі замацаваны людзі вышэйзгаданых катэгорый.


– ДЗЯКУЙ ЗА РАЗМОВУ!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *