Бочейково готовится к холодам

Новости района

Камунальная служба раёна дбае пра гатоўнасць сваёй гаспадаркі да сезона халадоў. У аграгарадку Бачэйкава, напрыклад, распрацавалі і рэалізоўваюць комплекс мерапрыемстваў.


Спецыялістамі праведзены рэвізія цеплавой гаспадаркі, падворныя абходы. Па выніках гэтых мерапрыемстваў быў вызначаны пералік работ. Сярод іх – дыягностыка паравых катлоў, рамонт запорнай арматуры, іспыты абсталявання і, вядома ж, атрыманне пашпарта гатоўнасці кацельні да зімы.


Вядзецца і нарыхтоўка паліва. Кацельня ў Бачэйкаве працуе выключна на мясцовых відах сыравіны, для падачы цяпла выкарыстоўваюцца трэскі. Усяго да сезона халадоў спатрэбіцца не менш за 3 тысячы кубоў мясцовых відаў паліва. У наяўнасці ўжо – тысяча кубоў дроў і 400 кубоў трэсак.


Клапоцяцца бачэйкаўскія камунальнікі і аб падрыхтоўцы жылфонду да зімы. У плане мерапрыемстваў прапісаны ўцяпленне труб у падвалах жылых дамоў, а іх на балансе ўчастка ЖКГ аграгарадка налічваецца 23. Пры неабходнасці абнаўляецца шкленне вокнаў у пад’ездах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *