Осенние каникулы на Бешенковиччине

Мы -- молодые

Восеньскія канікулы працягваюцца ўсяго тыдзень. Безумоўна, для вучняў гэта такая ж доўгачаканая падзея, як і летні адпачынак, і правесці вольны час усім без выключэння хочацца ярка, весела і эфектыўна. У гэтым школьнікам дапамагаюць установы адукацыі, на базе якіх падчас восеньскіх канікул была арганізавана работа прышкольных лагераў.


есела, з запалам і карысцю, да прыкладу, правялі вольны час 50 вучняў 1-9 класаў СШ №2 г. п. Бешанковічы, дзе працаваў прышкольны лагер «Чайка». Па словах намесніка дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Л. П. Казловай, штодзень для дзяцей рыхтаваліся розныя творчыя конкурсы і мерапрыемствы прафілактычнай накіраванасці, гульнявыя і пазнавальныя праграмы, арганізоўваліся цікавыя сустрэчы і займальныя экскурсіі.


Вядома ж, шмат увагі было нададзена фарміраванню здаровага ладу жыцця падрастаючага пакалення і спартыўным спаборніцтвам. Прычым актыўна ўжываліся новыя формы работы – міжшкольныя сустрэчы. Так, на спартыўную праграму «Вас выклікае Спартландыя» ў лагер «Чайка» СШ №2 райцэнтра былі запрошаны выхаванцы гімназіі-інтэрната, якія на канікулах адпачывалі ў лагеры «Сонейка» (на здымку). Акрамя таго, тут прымалі гасцей з лагераў «Дружба» СШ №1 г. п. Бешанковічы і «Сонейка» Вярхоўскай базавай школы, якія таксама прымалі ўдзел у розных спартыўных баталіях.


– Ва ўсе часы шанавалася гармонія духу і цела. Быць здаровым сёння – модна, але няпроста! Нашы выхаванцы гэта разумеюць і ахвотна займаюцца спортам, а мы імкнёмся стварыць для іх неабходныя ўмовы, – падагульніла Людміла Пятроўна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *