На Бешенковиччине подвели итоги конкурса Дебют

Мы -- молодые

Падтрымка таленавітай моладзі з’яўляецца ў нашай краіне справай дзяржаўнай важнасці. Дзякуючы дзейнасці спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, дасягненні многіх таленавітых маладых людзей былі не проста заўважаны, але і адзначаны на самым высокім дзяржаўным узроўні.


За 20 гадоў дзейнасці фонду фінансавую падтрымку атрымалі больш за 33 тыс. школьнікаў, студэнтаў, аспірантаў, магістрантаў і педагогаў, якія працуюць з адоранай моладдзю. Акрамя таго, з мэтай заахвочвання лепшых студэнтаў у дзяржаўных вну зацверджаны і штогод прадастаўляюцца 200 стыпендый Прэзідэнта Беларусі за асаблівыя поспехі ў вучобе, навукова-даследчай і творчай дзейнасці. За гэтыя гады 4,5 тыс. студэнтаў атрымалі такія стыпендыі.


Падтрымку па лініі фонду маюць таксама навуковыя і творчыя аб’яднанні навучэнцаў і студэнтаў. За 20 гадоў 112 такіх аб’яднанняў былі адзначаны такім чынам. Сёння спецыяльны банк даных адоранай моладзі, створаны ў Беларусі, утрымлівае больш за 5,5 тыс. прозвішчаў. Гэта не проста фармальны банк тых, хто калісьці дзесьці вызначыўся. На самай справе лаўрэатам фонду Прэзідэнта і тым, чые імёны ўнесены ў банк даных, аказваецца не толькі фінансавая падтрымка, але і сацыяльная. І сістэма падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў у Беларусі працягвае паспяхова развівацца.


Упісаць свае імёны ў гісторыю Айчыны залатымі літарамі могуць і таленавітыя маладыя людзі нашага раёна. Для гэтага ў іх ёсць усе магчымасці: праводзяцца творчыя фестывалі, падлеткі ўдзельнічаюць у выставах, навуковых канферэнцыях і конкурсах па ўсіх відах мастацтва, інтэлектуальных і спартыўных спаборніцтвах.


Да прыкладу, штогод з мэтай падтрымкі юных талентаў, актывізацыі цікавасці да творчасці і развіцця нацыянальнай культуры ў раёне праводзіцца літаратурны конкурс маладых паэтаў, пісьменнікаў і журналістаў «Дэбют». Ён арганізаваны аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сумесна з рэдакцыяй раённай газеты «Зара».


Пачаткоўцы-літаратары і юнкоры пішуць свае нататкі і замалёўкі, эсэ і вершы, дасылаюць іх у рэдакцыю «Зары». Сярод апублікаваных на старонках раёнкі з 1 лютага па 15 снежня 2016 года матэрыялаў былі абраны лепшыя і вызначаны пераможцы.


Літаратурны конкурс «Дэбют» стаў зорным для вучаніцы Бачэйкаўскай СШ Яны Грыц, чыё эсэ «Хрысціянскія каштоўнасці» стала лепшай работай у намінацыі «Малады пісьменнік». Не пакінула абыякавымі арганізатараў і падборка рэпартажаў аб школьным жыцці навучэнкі Каранеўскай дзіцячага сада-сярэдняй школы Аксаны Гладышавай, якая стала пераможцам у намінацыі «Малады журналіст». Заслужаную ўзнагароду атрымаў і гімназіст Канстанцін Хвалюта. Яго публікацыя «Журботная дата ў гісторыі раёна» адзначана ў намінацыі «Лепшая даследчая работа па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны». Усе намінанты ўзнагароджаны памятнымі прызамі – картамі памяці (флэшкамі) і граматамі.


«Сёння мы адкрываем новыя імёны, а конкурс «Дэбют» з’яўляецца стартавай пляцоўкай, магутным імпульсам для творчага развіцця маладых талентаў. Любіце Беларусь, цаніце Радзіму і ганарыцеся Айчынай, беражыце яе незалежнасць і суверэнітэт. Яны перадаюцца ў вашы рукі. Вучыцеся прыкмячаць тое добрае, што ёсць вакол вас. Гэта паслужыць вам крыніцай натхнення для новых адкрыццяў і перамог. І няхай побач з вамі заўсёды будуць надзейныя сябры, клапатлівыя настаўнікі і бацькі, цікавыя і разумныя кнігі», – дала наказ пераможцам галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Т. В. Бажадомава.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *