Благоприятной погоды вам, земледельцы Бешенковичского района

Заботы сельские

Сёлетняя вясна дадала аграрыям клопатаў. Калі спачатку нябесная канцылярыя сельскім працаўнікам спрыяла, то зараз яна шле выпрабаванні. Аднак, нягледзячы на тое, што ападкі крыху прыпынілі пасяўную, узворванне і ўнясенне арганікі па магчымасці ў гаспадарках раёна праводзяцца. У філіяле «Свіціна-ВМК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» узарана 100% глебы ад плошчаў, што адведзены пад яравую сяўбу.


Гэтак жа справіліся з работай і працаўнікі Ульскага ліцэя, а таксама філіяла » Бешанковіцкі льнозавод» ААТ «Прыазёрны мір». Усяго ж з дадзеным відам працы прыдзвінскія аргарыі справіліся на 63,7%.


Яравых збожжавых і зернебабовых у раёне пасеялі ўжо крыху больш за палову ад плана (51,3%). Прычым ячменю – 2423 гектары, пшаніцы – 745 гектараў, аўса – 817 гектараў, зернебабовых – 349 гектараў. Яравым рапсам трэба заняць па плане 1370 гектараў. Да сяўбы гэтай культуры прыступілі УП «Вядзерава» (189 гектараў), ДП «ПалітаддзелецАгра» (119), філіял «Свіціна-ВМК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» (45) і ДП «ПлісыАгра» (42), пасеяна 395 гектараў.


Сваімі думкамі, намерамі і справамі працаўнікі зараз у полі, не зважаючы на надвор’е. У той дзень, калі мы пабывалі ў філіяле «Свіціна-ВМК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», на ўзворванні на «МТЗ-3022» шчыраваў Юрый Аляксеевіч Любачка. Механізатар ён адказны, працалюбівы, такі, у якога слова і справа не разыходзяцца. Дырэктар прадпрыемства Людміла Пятроўна Мамойка працаўніка хваліць. Ды і ёсць за што. Узворваць, чызеляваць, дыскаваць, культываваць – усё ён умее і выконвае работу якасна, без заўваг. Сказана – зроблена. Так дваццаць гадоў жыцця і аддаў сельскай гаспадарцы. За любую працу браўся, толькі за «штурвалам» камбайна яшчэ не давялося пабываць.


– Вядома, аратаму добра, калі на вуліцы суха, – кажа Юрый Аляксеевіч. – Але што зробіш, працаваць трэба. З капрызамі прыроды мы даўно звыкліся. Спадзяёмся, што хутка надвор’е адновіцца, тады зноў актыўна ўключымся ў працу. Засумавалі хлопцы па пасяўной. Але трэба яшчэ крышачку пачакаць, пакуль зямля падсохне…



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *