В Бешенковичском районе проходит месячник по обеспечению безопасный условий труда в АПК

Актуально Важное Демографическая безопасность Заботы сельские

У раёне стартаваў месячнік забеспячэння бяспечных умоў працы на перыяд падрыхтоўкі і правядзення вясновых палявых работ.

Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама П. П. Ціханенка, на жаль, з года ў год у асобных гаспадарках раёна назіраецца недастаткова сур’ёзнае стаўленне да правілаў і нормаў у сферы аховы працы. Тым часам, менавіта вясна з’яўляецца адным з найбольш траўманебяспечных сезонаў пры ажыццяўленні працоўнага працэсу ў аграпрамысловым комплексе. Так званы чалавечы фактар у многіх выпадках становіцца прычынай вытворчага траўматызму. Таму зараз, напярэдадні масавых палявых работ, будзе праводзіцца маніторынг выканання правілаў і нормаў аховы працы ў АПК.
Асаблівую ўвагу звернуць на падрыхтоўку тэхнікі да выхаду ў поле, забеспячэнне механізатараў спецвопраткай, спецабуткам і іншымі сродкамі індывідуальнай абароны. На кантролі зацікаўленых службаў знаходзяцца і пытанні па арганізацыі гарачага харчавання, правядзенні інструктажаў і іншыя актуальныя тэмы.
— Наша мэта заключаецца ў тым, каб да пачатку пасяўной выявіць і ліквідаваць наяўныя недахопы, павысіць узровень ведаў работнікаў сельгасарганізацый па пытаннях аховы працы, — падкрэсліў Пётр Пятровіч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *