Юные художники Бешенковичского района по-своему видят прекрасное

Мы -- молодые

Прыгажосць навакольнага свету кожны бачыць па-свойму. Для адных гэта яркія кветкі, бяскрайнія рэкі і азёры, іншыя задуменна любуюцца водбліскамі навальніцы, грымотамі, а нехта ў захапленні ад вясёлкі. Любоў да прыроды, да ўсяго жывога абуджаецца ў дзяцінстве. Таму не дзіва, што ўсе дзеці вельмі любяць яе маляваць. Так яны адлюстроўваюць свае пачуцці.


Рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку заўсёды збірае шмат удзельнікаў. Сёлетні год – не выключэнне. На раённы этап конкурсу ва ўзроставай катэгорыі ад шасці да дзесяці гадоў работы прадаставілі 16 юных мастакоў. Дзеці падышлі да задання творча, знайшлі нестандартныя падыходы. Кожны малюнак быў унікальны, таму журы было няпроста вызначыць лепшых.


Аднак настаў доўгачаканы момант узнагароджання. Першае месца заваяваў Віктар Абліцоў (выхаванец Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў), другое – падзялілі Ангеліна Шышова (яслі-сад №1 г. п. Бешанковічы) і Мікіта Гаранскі (Ржаўская дзіцячы сад-СШ), а трэцяе месца ўзяў Раман Скрабло (СШ №1 райцэнтра). Віншаванні пераможцы прымалі ў музеі прыроды, што размяшчаецца ў экалагічным аддзеле РЦДіМ. Дыпломы і падарункі ад раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вельмі ўзрадавалі юных мастакоў. Віншуем вас! Натхнення і новых перамог!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *