Вас выслушают и в субботу

Новости района

Што мяне заўсёды здзіўляла і радавала ў некаторых людзях, дык гэта невычэрпны энтузіязм, які не згасае пад уплывам абставін. За якую справу ні возьмуцца, яна гарыць у руках. Не бянтэжаць іх і вялікія адлегласці. Неяк я пазнаёмілася яшчэ з адным такім чалавекам. Аніка Вальке – гісторык, выкладчык універсітэта імя Вашынгтона ў Сент-Луісе (ЗША) – другі раз завітала на нашу беларускую зямлю. Жанчына вывучае Другую сусветную вайну і Халакост, даследуе нацысцкі генацыд. На працягу многіх гадоў яна шукае і знаходзіць сведак тых жудасных падзей, занатоўвае іх успаміны. На аснове здабытых матэрыялаў піша працы, у якіх расказвае жыхарам ЗША праўдзівыя звесткі пра ваенныя падзеі ў нашай краіне. Амаль месяц Аніка вандравала па Беларусі, збіраючы ўспаміны людзей. Тры дні яна правяла і на Бешанковіччыне. Яе сустрэў мясцовы краязнаўца Станіслаў Пятровіч Леаненка, правёў экскурсію, знайшоў старажылаў, дапамог з імі сустрэцца. За гэты час яны наведалі каля 10 чалавек.


– Мне вельмі спадабалася. Было цікава размаўляць з людзьмі, якія здолелі перажыць ваеннае ліхалецце, – расказвае амерыканская госця. – Я шмат чытала пра гэта ў архівах. Аднак захацелася дазнацца, што адчувалі мясцовыя жыхары, калі на іх вачах расстрэльвалі суседзяў і знаёмых толькі за тое, што яны былі яўрэямі. Чым шмат разоў чуць, лепш адзін раз убачыць нешта на ўласныя вочы. Таму захацелася пабываць тут асабіста, пазнаёміцца з людзьмі, паслухаць іх расказы пра да- і пасляваеннае жыццё. Калі першы раз ехала сюды, не ўяўляла, што знайду. Аднак адчувала, што так трэба. Цяпер жа гэтыя мясціны зноў і зноў прыцягваюць мяне. Спадзяюся, што яшчэ не раз вярнуся сюды, каб адшукаць новыя звесткі, знайсці і запісаць як мага больш успамінаў, бо вайну забываць нельга.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *