Свитинские сеятели — настоящие мастера хлебной нивы

Заботы сельские

Завяршаецца яшчэ адзін восеньскі тыдзень. Аграрыі раёна шчыруюць на палях, «ваююць»: аруць і сеюць. На першы погляд – жыццё як жыццё, звычайны чалавечы лёс, напоўнены да краёў штодзённымі вясковымі клопатамі. Але, з іншага боку, сэрцы людзей, напоўненыя любоўю да зямлі, упартыя і гарачыя ў імкненні рабіць дабро. І ў гэтым шчасце вясковага чалавека. Вялікая сіла духу, акрыленага любоўю да сваёй справы, не можа не захапляць. З кагорты такіх і свіцінскія рупліўцы, занятыя на сяўбе азімых. З імі мы сустрэліся ў сярэдзіне тыдня.


Уявіце сабе ў сонечным святле вялікае асенняе поле, а на ім так сінхронна, так зладжана і прыгожа – сапраўдная элегія працы земляробаў! – шчыруюць людзі. Усе даволі адказныя. Можа, таму і справа прыгожа робіцца, і вынікі яе бачны. Паводле дадзеных на 18 верасня, у раёне пасеялі 26% плошчаў, адведзеных пад азімыя збожжавыя культуры (2350 гектараў, у тым ліку 1997 га пшаніцы, 152 га жыта і 201 га трыцікале). Надвор’е, на жаль, не на баку вясковых працаўнікоў: мернаму ходу сяўбы перашкаджаюць дажджы. Аднак любую пагодную хвіліну людзі выкарыстоўваюць. У філіяле «Свіціна-ВМК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат» пасеялі 337 гектараў азіміны (310 – пшаніцы і 27 – гібрыднага жыта) гэта 28% плошчаў. Наперадзе яшчэ столькі намаганняў, клопату і працы, але працаўнікі не адчайваюцца.


– Што тут казаць, змагаемся. Наша задача – пасеяць, што б ні здарылася,– сціпла заўважаюць механізатары. – А справа гэта ўжо знаёмая! Ды і з добрым кіраўніком, як у нас, праца ідзе выдатна. Каб толькі надвор’е хоць тыдні са два было без дажджоў, ужо б пасеялі, бо тэхнікі і людзей хапае.


Працоўны дзень у разгары. Сонца з ветрам падсушваюць зямлю. Бліжэй да вечара сяўба весялей пойдзе, хоць і зараз магутныя трактары ўсюды праехаць могуць, выцягваць іх працаўнікам не даводзілася. Сяўбой у свіцінцаў займаюцца Юрый Аляксеевіч Любачка на «МТЗ-3522» з «АПП-6Д» і Аляксей Уладзіміравіч Шчука на «МТЗ-82» з «СЗУ-3,6», а падвозіць насенне Генадзь Якаўлевіч Петухоў на «МАЗе». Узворванне ў гаспадарцы вядзе Аляксандр Васільевіч Шэлест на «МТЗ-3022», дарэчы, на ўборцы збожжавых – перадавік. Разам з ім шчыруе механізатар Сяргей Уладзіміравіч Урублеўскі на «МТЗ-3522» з «ППО-8-40», накіраваны ААТ «Віцебскі мясакамбінат». На падборцы камянёў задзейнічаны Андрэй Сямёнавіч Сімірскі на «МТЗ-82» з «УКП-0,7». Чызеляванне даручана такім рупліўцам, як Юрый Рыгоравіч Галай і Фёдар Фёдаравіч Заяц, абодва – на «МТЗ-3022» з «КЧ-5,1», Дзяніс Аляксандравіч Арлоўскі на «МТЗ-1221» і Віктар Мікалаевіч Дарожка на «МТЗ-1523», абодва – з «КЧ-3,6». Мінеральныя ўгнаенні ўносіць Вячаслаў Васільевіч Дуран на «МТЗ-82» з «РДУ-3».


Кладзецца ў зямлю насенне будучага ўраджаю. Настрой бадзёры. У голасе – аптымізм. Такія яны, нашы сейбіты – асобай касты людзі. Іх паважаюць і захапляюцца імі, іх імёны не знікаюць са старонак друкаваных выданняў, бо сапраўды вартыя, каб быць вядомымі. Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж – іх прынцып, дзякуючы якому і горы можна зрушыць, калі ўзнікне такое жаданне. На перапынак усяго пяць хвілін, а потым зноў загавораць маторы і спакойна-важна крануцца ў поле трактары. Поле, якое людзі называюць родным, бо да яго яны заўсёды – з клопатам і любоўю.


Дарэчы, імкліва ў свіцінцаў ідуць і іншыя віды работ. Напрыклад, прэсаванне саломы, якім займаецца Вячаслаў Аляксандравіч Шафіраў на «МТЗ-82» з «ППРФ-180», пагрузка – Іван Аляксеевіч Чачанец на «Амкадоры-352», адвозка – Аляксей Васільевіч Жураўка і Віктар Юр’евіч Далгашэеў, механізатар ААТ «Віцебскі мясакамбінат». На ўкладцы саломы задзейнічаны Сяргей Віктаравіч Шчука на «Амкадоры-342».


Марыя САНЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *