В ДЮСШ разыграли Открытый кубок Бешенковичского района по мини-футболу

Спорт

Адкрыты кубак раёна па міні-футболе разыгралі ў кастрычніку ў ДЮСШ. Праверыць сілы, паказаць свае здольнасці і на іншых паглядзець сабраліся 9 каманд: УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік», «Бешанковіцкі РГЗ», былі і футбалісты з Ульскага ліцэя, РАУС, аграгарадкоў Астроўна і Будзілава, а таксама Віцебска («Віртус»). Акрамя таго, дзве каманды прадстаўлялі ФСК «Дзвіна».


Спартсмены змагаліся сур’ёзна, бо футбол для іх – не проста від спорту, сённяшняе захапленне, а нешта больш значнае. У барацьбу за кубак яны ўкладвалі ўсе свае ўменні і душу. Безліч вострых момантаў матч за матчам, хваляванне і адрэналін у апошнія імгненні гульні, калі сэрца нібыта хоча ўжо выскачыць і дарабіць справу самастойна, калі здаецца, што вось-вось прагучыць свісток і гульня скончыцца… Ты і мяч… Толькі б паспець…


Адольваюць думкі і перажыванні. Што за лік! Што за гол! Як прыгожа згулялі! Ужо і не важна, хто перамог і колькі мячоў было прапушчана ў вароты. Галоўнае – задавальненне, што дорыць сама гульня…


Аднак без вызначэння пераможцаў нельга абысціся. Уладальнікам кубка сталі нашы камунальнікі, другое месца заваявалі віцебскія спартсмены, а трэцяе – газавікі. Лепшым гульцом турніру прызналі Яўгена Ечмянёва з УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік». Лепшым галкіперам стаў таксама прадстаўнік каманды-пераможцы – Уладзіслаў Рачыцкі. На працягу ўсіх матчаў ён не прапусціў у вароты ніводнага мяча. Малайцы хлопцы! Прыміце нашы шчырыя віншаванні! Поспехаў у далейшых гульнях!


Марыя САНЬКО.