Преданные своему делу профессионалы работают на МТФ Двор Низголово ОАО Бешанковичи агросервис

Заботы сельские

Шэрыя снежаньскія дні. На вуліцы ці то дождж, ці то снег – незразумела. Сэрца адольвае смутак. Але напаўняецца яно і радасцю, зрэдку, калі на досвітку маленькі сонечны прамень разрэжа яшчэ змрочнае неба, нібы паведаміць: нараджаецца добры дзень. І хоць раніца толькі пачынаецца (няма яшчэ і 5 гадзін), вясковыя рупліўцы ўжо на нагах. І, нібыта ў той песні, усмешка, безумоўна, раптам з’явіцца ў вачах, і добры настрой не пакіне больш вас. А ўсё чаму? А таму, што праца ў людзей кіпіць.

Хоць і кажуць, што снежаньскія ночы доўгія, але ў вяскоўцаў яны пралятаюць у адно імгненне – адчуваецца стомленасць. У гэты час заўсёды безліч спраў: адна работа іншую даганяе. У жывёлаводаў на першым плане – надоі, прывагі. Першая дойка – ранняя. У абед (з 12 да 14 гадзін) – другая. Трэцяя – вечарам. Дадому вяртаюцца пасля дзесяці, а то і пазней. Вось гэта сапраўды цяжка. Жыць па такім распарадку – не для слабых духам.

Але заўсёды знаходзяцца адданыя справе прафесіяналы, што годна выконваюць свой абавязак. Як, напрыклад, аператары машыннага даення МТФ «Двор Нізгалава» ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс» Таццяна Іванаўна Кошалева, Зоя Мікалаеўна Герцык, Анжэла Уладзіміраўна Савельева, Галіна Валер’еўна Кабанава і Таццяна Валянцінаўна Маціеўская. Знаёмства з імі пакінула свой след ў душы. Працаўніцы ўсе вопытныя: хто больш за 10, хто каля 20, а то і 30 гадоў адпрацавалі, па двое-трое ўнукаў маюць і заслужаны аўтарытэт, і павагу з боку кіраўніцтва: старанныя ды ініцыятыўныя заўсёды ў пашане! За 10 месяцаў бягучага года валавы надой малака па МТФ «Двор Нізгалава» складае 784,1 т (дасягнулі ўзроўню мінулага года), рэалізавана 586 тон (гатунак «экстра» і вышэйшы, таварнасць – 74%), удой на карову з пачатку года складае 4208 кг. Пагалоўе – 1164 каровы (222 – дойныя), усяго ж у гаспадарцы налічваецца 3919 галоў.

Як сапраўдныя жанчыны, аператары машыннага даення ўсё паспяваюць: і дом у парадку трымаць, і гаспадарку ўласную весці, і на ферме добрых паказчыкаў дасягаць. А колькі ў іх дома кветак!

Поўную версію матэрыяла чытайце ў раённай газете «Зара».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *