На прямой линии с жителями Бешенковичского района будет С. М. Овчинников

Новости района

У мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры сабралася багата народу. Для гэтага было адразу дзве нагоды – Год культуры і 99-я гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі, да якіх прымеркавалі справаздачны канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці «Святло душы народа».

З прывітальным словам да землякоў звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Г. М. Шведаў. Генадзь Міхайлавіч павіншаваў прысутных з надыходзячым святам, пажадаў міру і стабільнасці, дабрабыту і моцнага здароўя, шчасця і працвітання ўсім жыхарам Бешанковіччыны, а таксама адзначыў, што Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі абвешчаны ў Рэспубліцы Беларусь дзяржаўным святам і лічыцца слаўнай датай айчыннай гісторыі. Для кожнага беларуса памяць пра гістарычныя падзеі ХХ стагоддзя – гэта даніна павагі тым, хто жыў і працаваў у эпоху вялікай шматнацыянальнай дзяржавы. Гэта прызнанне тым, хто адстаяў свабоду і незалежнасць Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, узняў з руін гарады і вёскі. Захоўваючы лепшае, што было набыта ў савецкі час, беларускі народ умацоўвае грамадзянскую згоду ў суверэннай сацыяльна арыентаванай дзяржаве – Рэспубліцы Беларусь. Мы жывём у мірнай краіне, у якой развіваюцца эканоміка і сацыяльная сфера. Расце міжнародны палітычны аўтарытэт Беларусі.

Афіцыйную частку мерапрыемства змяніла культурная праграма. Адкрыў яе ансамбль барабаншчыц пад кіраўніцтвам Юрыя Рагеля. Святочную эстафету падхапіў народны аркестр народных інструментаў (кіраўнік Алена Ядрэўская), народны ансамбль «Вакаліз» (кіраўнік Наталля Кандрацьева), вакальны гурт народнага клуба «Ветэран» (кіраўнік Соф’я Панкевіч), народны фальклорны ансамбль «Крыніца» (кіраўнік Таццяна Мясаедава), народны ансамбль народнай песні «Весялуха» (кіраўнік Ірына Паўлоўская), дзіцячы ўзорны ансамбль фольк-стыль «Званіца» (кіраўнік Наталля Бондар), народны ансамбль народнай песні «Ульяначка» (кіраўнік Ігар Леднік), вакальны гурт раённага Цэнтра культуры «ОСВОГИС», арт-група «Белыя росы».

Яркімі былі выступленні самых юных артыстаў класаў харэаграфіі Астровенскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Анастасіі Крыловай, Валянціны Жукавай (РЦК), Любові Вятчынінай і Аліны Пяткевіч (Бешанковіцкая ДШМ). З замілаваннем гледачы слухалі дуэт РЦК у складзе Ніны Ткачэнкі і Ірыны Паўлоўскай, салістаў Святлану Карабань і Арцёма Карніцкага з Драздоўскага і Ульскага СДК. Запомніліся тэатр мініяцюр «Не промах» (кіраўнік Алеся Цапота), інструментальная кампазіцыя ў выкананні настаўнікаў Астровенскай ДШМ Таццяны Уліцінай і Таццяны Карпавай, арганічным было выступленне зборнага ансамбля баяністаў. Шмат цёплых эмоцый выклікаў і заключны нумар канцэрта – песня «Хлеб усяму галава» ў выкананні народнага хору РЦК (кіраўнік Святлана Сташэвіч), аздобленая харэаграфічнай замалёўкай з рушнікамі.

Гледачы шчодрымі воплескамі сустракалі кожны выхад артыстаў на сцэну. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці дарылі землякам свой бязмежны талент і добрыя ўсмешкі, здзіўлялі і ўражвалі бясконца. Кожны нумар праграмы быў яркай дзеяй, атмасфера ў зале – па-хатняму ўтульнай, гледачы – удзячнымі, а эмоцыі – самыя шчырыя.

Культура – падмурак духоўнасці. Яна адкрывае святло душы народа. Гэта чыталася ў кожным выступленні як дарослых, так і маленькіх артыстаў. Безумоўна, культурнае жыццё нашага рэгіёна – гэта здабытак і каштоўнасць многіх творчых пакаленняў музыкаў, спевакоў, танцораў і рамеснікаў. Шмат гадоў працаўнікі галіны культуры набывалі вопыт і клапаціліся аб тым, каб зберагчы і перадаць культурную спадчыну тым, хто прыйдзе ім на змену.

За многія гады на розных сцэнічных пляцоўках ад Забелля да Улы, ад Паліц да Астроўна, ад Стрыжава да Вярхоўя кіпела культурнае жыццё: ігралі музыкі, спявалі і танцавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці. І калі прасачыць гісторыю змен пакаленняў, то не хопіць і некалькіх гадзін, каб пералічыць усіх людзей, сэрцам адданых культуры, але так хочацца ў Год культуры ім усім сказаць: «Дзякуй за працу! Дзякуй за вопыт! Дзякуй за талент!».

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *