В Бешенковичах прошли областные зональные состязания по футболу Кожаный мяч-2018

Главное Спорт

На гарадскім стадыёне ў Бешанковічах адбыліся абласныя занальныя спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў «Скураны мяч-2018». За перамогу змагаліся юныя спартсмены з Шуміліна, Чашнік, Лепеля, а таксама нашы, мясцовыя.

Права адкрыць спаборніцтвы было прадастаўлена Вячаславу Анатольевічу Петухову, галоўнаму спецыялісту райвыканкама, які курыруе пытанні фізічнай культуры, спорту і турызму. Камандам, натхнёным прывітальнымі словамі, не цярпелася ўступіць у барацьбу. Выслухалі парады трэнера, размяліся – і футбольнае свята пачалося.
Спаборніцтвы праходзілі ў чатырох узроставых групах. У першай (хлопцы 2008–2009 гадоў нараджэння) перамогу заваявалі чашніцкія футбалісты, якім нашы юныя землякі ў фінале саступілі з лікам 2:3. У другой і трэцяй групах (хлопцы 2006–2007 і 2004–2005 гадоў нараджэння) першынство было на баку лепельскіх спартсменаў. Лепшымі футбалісткамі прызналі шумілінскіх дзяўчат.
…Свята мінула. Вынікі агучаны. Пераможцы ўшанаваны. Пра сустрэчы на футбольным полі засталіся яскравыя ўспаміны, незабыўныя ўражанні і бясцэнны вопыт, што, несумненна, самае важнае. Калі вопыт злучаецца з азартам, верай у свае сілы, тады і немагчымае становіцца магчымым.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *