В Бешенковичской гимназии прозвенел последний звонок

Общество

30 мая ўрачыстыя лінейкі завяршылі навучальны год ва ўстановах адукацыі Бешанковіччыны. На пляцоўцы каля гімназіі ў гэты дзень сабраліся 149 навучэнцаў. 18 з іх скончылі навучальны год на 9-10 балаў, 40 — на 8-10. Вядома ж, асаблівая ўвага была звернута да выпускнікоў, іх у гімназіі 48. Добрага шляху ў вялікае дарослае жыццё хлопцам і дзяўчатам пажадала дырэктар А. Ц. Карбоўская, кранальна гучалі развітальныя словы класных кіраўнікоў, бацькоў, свае пажаданні старэйшым сябрам выказалі пяцікласнікі.
Сярод ганаровых гасцей, якія прыехалі павіншаваць гімназістаў з заканчэннем навучальнага года, быў старшыня раённага выканаўчага камітэта А. А. Булаўкін. Ён падзякаваў педагогам гімназіі за самаадданую працу, высокі прафесіяналізм і цярпенне, выпускнікам пажадаў рэалізацыі намечаных планаў, а ўсім астатнім — правесці канікулы з карысцю, добра адпачыць і набрацца сіл для паспяховага працягу вучобы ў новым навучальным годзе. Тым больш, што ён ужо дакладна будзе праходзіць у родных сценах гімназіі. Андрэй Анатольевіч канчаткова развеяў чуткі пра закрыццё ўстановы адукацыі. «Гімназія будзе жыць!» — гэтыя словы кіраўніка раёна выклікалі бурныя апладысменты. Праўда, ёсць адно «але» — педагагічнаму калектыву неабходна прыкласці максімум намаганняў, каб гімназісты станавіліся прызёрамі не толькі раённых, але і абласных, рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў.
Нарэшце, пачуўся апошні званок — званок развітання і надзеі. Дзяцінства адзінаццацікласнікаў назаўжды застанецца ў гімназіі, а самі яны радасна паспяшаюцца насустрач новым уражанням, адкрыццям, выпрабаванням і сябрам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *