В Бешенковичском районе отметили Зажинки

Главное Заботы сельские

На мінулым тыдні ў Бешанковіцкім раёне стартавала ўборачная кампанія. У пятніцу на хлебнай ніве аднаго з сельгасучасткаў СУП «Вядзерава» адбылося адно з найстарэйшых земляробчых свят, вядомае спрадвеку як «Зажынкі».

Кіраўніцтва раёна, сельскагаспадарчых  прадпрыемстваў, старшыні сельвыканкамаў,
прадстаўнікі працоўных калектываў Прыдзвіння сабраліся разам, каб ва ўрачыстай абстаноўцы даць старт жніву. З добрымі пажаданнямі і надзеяй на вялікі ўраджай жнеі ўручылі хлебны каравай старшыні райвыканкама А. А. Булаўкіну, а першы зажыначны сноп па традыцыі дастаўся гаспадару поля — дырэктару СУП «Вядзерава» В. С. Бярозку.

Андрэй Анатольевіч павіншаваў усіх прысутных з пачаткам уборачнай кампаніі і пажадаў земляробам поспехаў, высокіх намалотаў, салідных заробкаў і, вядома ж, здароўя. А таксама адзначыў, што кожная пагодлівая хвілінка павінна быць выкарыстана па максімуму, без прастояў збожжаўборачнай тэхнікі. Усе работы па ўборцы ўраджаю неабходна выканаць у самы кароткі тэрмін і без страт.

Да слоў старшыні райвыканкама далучыўся яго першы намеснік, начальнік упраўлення райсельгасхарчу С. Г. Акуневіч. Пасля чаго тэхніку перад выхадам у поле асвяціў настаяцель Свята-Троіцкай царквы Андрэй Дарошчанка.


Свята адбылося пры сонечным і ясным надвор’і, што прадвесціць добры ўраджай. Пажадаем жа хлебаробам выйсці ў гэтай напружанай барацьбе пераможцамі і з добрымі паказчыкамі сустрэць «Дажынкі».

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *