Аграрии Бешенковичского района на 49,5% «закрыли» госзаказ по зерну

Актуально Заботы сельские Новости района

Хлебаробы Бешанковіччыны перасягнулі экватар уборачнай кампаніі. Каравай раёна складае ўжо больш за 22,5 тысячы тон хлеба.


Сельгаспрадпрыемствы клапоцяцца аб харчовай бяспецы краіны і прыступілі да выканання дзяржзаказу па пастаўцы збожжа. Аграрыям раёна неабходна здаць нарыхтоўшчыку — РУП «Віцебскаблнафтапрадукт» — 4200 тон збожжа, у тым ліку 2950 тон пшаніцы, 1150 тон жыта і 100 тон ячменю.

Па стане на 13 жніўня, заданне было выканана на 49,5%. У залік дзяржзаказу пайшла 971 тона пшаніцы, або амаль 33% ад плана, і 1107 тон жыта (96,3%). У ліку перадавікоў ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама адзначылі чатыры гаспадаркі.

Напрыклад, СУП «Свіціна-ВМК» першым у раёне справілася з заданнем на 100%: сельгаспрадпрыемства цалкам разлічылася па пастаўках жыта і пшаніцы, якіх здадзена адпаведна 200 і 300 тон.

СУП «Вядзерава» паставіла дзяржаве 97,6% харчовага збожжа ад задання, у тым ліку гаспадарка на 100% закрыла план па здачы жыта і выйшла на 96,8% па пшаніцы. Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй з запланаваных 480 тон жыта здаў 467, што склала 97,3% ад плана.

Замыкае чацвёрку лідараў ДП «ПалітаддзелецАгра». Гаспадарка цалкам закрыла заданне па жыце, а таксама запісала на свой рахунак 46 з 260 тон пшаніцы, або амаль 18%, што ў цэлым па аб’ёме паставак харчовага збожжа склала 62,5%.
Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *