День белорусской письменности примет город Иваново Брестской области

Актуально День белорусской письменности К сведению

2 верасня ў г. Іванава Брэсцкай вобласці пройдзе Дзень беларускага пісьменства.


Асноўная ідэя мерапрыемства – захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, дэманстрацыя пастаяннага клопату дзяржавы аб духоўна-маральным развіцці грамадства ў кантэксце падтрымкі кнігі і чытання, нацыянальнай літаратуры і кнігавыдання.

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў Беларусі штогод у першую нядзелю верасня. Традыцыйна гэта свята праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.

Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў і зноў Полацк.

Юбілейны, 25-ы па ліку, Дзень беларускага пісьменства прыме горад Іванава Брэсцкай вобласці. Плануецца, што галоўным лейтматывам святочных мерапрыемстваў у 2018 годзе стане тэма «Мая малая радзіма».

У рамках свята ўдзельнікі і госці змогуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.

Часткай свята з’яўляецца і рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў з Благадатным Агнём ад Труны Гасподняй», якая пройдзе па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны.

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *