КГК проведёт «прямую линию» и приём граждан в Бешенковичах

Актуально Вестник КГК К сведению

У чацвер, 20 верасня, з 11 да 13 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласці Андрэй Валер’евіч Лямнёў правядзе «прамую лінію» з жыхарамі раёна,  а таксама асабісты прыём грамадзян.

Задаць хвалюючыя вас пытанні А. В. Лям­нё­ву альбо пакінуць яму паведамленне вы можа­це ў пазначаны дзень з 11 да 12 гадзін па тэле­фо­не «прамой лініі» 6-40-59. Асабісты прыём бу­дзе право­дзіц­ца ў ма­лой зале райвы­кан­кама (г. п. Бе­шан­­ко­вічы, вул. Чук­лая, 13, 3-ці паверх). Папя­рэдні запіс на пры­ём ажыццяўляецца па тэ­ле­фоне 6-42-45 або ў прыём­най старшыні рай­­выкан­кама.

Падчас размовы з прад­­стаўніком КДК воб­ласці, вы можаце падзя­ліцца вядомымі вам фак­­тамі парушэнняў у сферы прадпрымаль­ніцтва і падатка­аб­кла­дання, не­кам­петэнт­насці і бюракр­атызму з боку чыноў­ні­каў, аб­мер­каваць іншыя пы­тан­ні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў фінансавых рас­следа­ванняў.

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *